Распечатано: 18.11.2018 11:57:46
http://ygallery.by/events/0012107/

Жывая Бібліятэка. Без выключэнняў!14 ліпеня 2018

 

15:00-19:00
14 ліпеня 2018 г.
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
«Жывая Бібліятэка»
(у межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе»)

14 ліпеня 2018 года з 15:00 да 19:00 у вас ёсць магчымасць далучыцца да ўнікальнай імпрэзы: удзельнікі Жывой Бібліятэкі распавядуць свае гісторыі аб выключэнні, сацыяльнай маргінальнасці і пошуках свабоднага жыцця без межаў і без выключэнняў. 

Уваход на мерапрыемства вольны. 

Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на сайце http://humanlibrary.by