Сябры галерэi
  • МТС
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
20 ліпеня 2018

Адкрытая дыскусія «Выключанасць vs Выключнасць». 

18:30-20:00

20 ліпеня 2018 г.
Адкрытая дыскусія «Выключанасць vs Выключнасць»
(у межах праекта «Без выключэнняў! У працэсе»)

 Кожны з нас у той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэту «выключанасць» у «выключнасць. Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння мы ўжо пачынаем ім ганарыцца…

У адкрытай дыскусіі прымуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактарка www.citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.

Мадэратар дыскусіі: Алена Танкачова

Калі ў вас ёсць свая гісторыя «выключанасці», калі ласка, падзяліцеся ёю з намі, апублікаваўшы ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгам #безисключений (#безвыключэнняў).