Распечатано: 16.07.2019 21:38:03
http://ygallery.by/events/0012113/

"Беларускія ўікэнды": фільм Хаяо Міядзакі "Падымаецца вецер"27 ліпеня 2018


 

20:00
27 ліпеня  

27 ліпеня ў дворыку новай Галерэі «Ў» адбудзецца ўнікальны адкрыты кінапаказ праекта «Беларускія ўікэнды». Арганізатары – кампанія «Кінаконг / Кіно па-беларуску» і velcom – прадставяць фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер» на беларускай мове. Намінаваную на прэмію «Оскар» карціну пра выбітнага японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі можна будзе паглядзець з асалодай ад вольнага паветра. Пачатак сеансу – a 20:00, уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.