Сябры галерэi
  • МТС
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
14 жніўня 2018

15 бассейнов. Марафон #ПавелПряжко

14 жніўня, 20:00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
15 БАСЕЙНАЎ!
Марафон #ПавелПряжко

Вядомы расійскі кінакрытык Антон Долін напісаў у сваёй сацсетцы: «Збіраюць, пакуль без асаблівага поспеху, грошы на выданне першай (!) кнігі п’ес самага напэўна прыкметнага і таленавітага беларускага драматурга Паўла Пражко. Гэта вялікая літаратура. Я сам не першы год мару пра такую кнігу. Давайце паўдзельнічаем, а? Часу засталося зусім мала».

Напярэдадні завяршэння кампаніі куратары і мастакі — Валянціна Кісялёва, Сяргей Шабохін, Аляксей Лунёў, Жанна Гладко, Міхаіл Гулін, Таня Арцімовіч, Інга Ліндарэнка, Аляксей Барысёнак, Воля Сасноўская чытаюць п’есу Паўла Пражко «15 басейнаў».

Беларускага драматурга і сцэнарыста Паўла Пражко называюць адным з самых вострых драматургаў сучаснасці, чые тэксты пастаўлены ў дзясятках тэатрах на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Еўропе, а таксама перакладзены на шматлікія мовы. Яго творчасці прысвечаны сотні артыкулаў і дысертацый па ўсім свеце. На думку вядучага расійскага тэатральнага крытыка Паўла Руднева, ён «змог змяніць ход сучаснай п'есы», а рэжысёр Уладзімір Шчэрбань сцвярджае, што наступным намінантам на Нобелеўскую прэмію ад Беларусі будзе менавіта Пражко.

Марафон #ПавелПряжко праходзіць у межах краўдкампаніі на выданне зборніка п'ес Паўла Пражко. Падрабязней тут: https://ulej.by/project?id=726592.

Уваход вольны!