Распечатано: 15.11.2018 15:59:42
http://ygallery.by/events/0012175/

Медыятарскія экскурсіі па выставачным праекце "ZBOR In Progress"10 - 25 лістапада 2018

 

Шаноўныя сябры!

Мы абвяшчаем серыю адкрытых экскурсій па выхадных ад маладых медыятараў па выставе сучаснага беларускага мастацтва "ZBOR In Progress" у галерэі "Ў".

Перформанс, акцыянізм, відэа-арт, канцэптуальнае мастацтва, інсталяцыі – якія сэнсы і гісторыі стаяць за гэтымі словамі і тэрмінамі. Зразумелая і цікавая размова аб сучасным беларускім мастацтве. Экскурсіі адрасаваны моладзі – старшакласнікам (9– 11 класы – наведванне выставы бясплатна) і студэнтам (білет на выставу – 3 р), самі экскурсіі праводзяцца бясплатна. Запісаць групы можна па тэлефоне +375333435018

Даты і час даступныя для запісу:
10 лістапада (12:00, 14:00)
11 лістапада (12:00, 14:00)
17 лістапада (12:00, 14:00) 
18 лістапада (12:00, 14:00)
25 лістапада (12:00, 14:00)

Медыятарская майстэрня працуе ў рамках праекта "Без выключэнняў", мэтай якога з'яўляецца фарміраванне фізічнай і інтэлектуальнай прасторы даступнасці для розных груп.

Больш пра выставу прачытаць па спасылцы:
http://ygallery.by/exhibitions/0012163/

Фота: Ганна Шарко

Партнёры