Арэнда прасторы
Падзеі
26 траўня

РэчыДарэчы 2.0

Сябры, мы зноў вяртаемся з барахолкай!

На гэта раз чакаем вас 26 траўня на РэчахДарэчах, дзе можна будзе не толькі распрадаць свае рэчы, але і знайсці модныя абноўкі на новы сезон!

На самай моднай вуліцы горада вас будуць чакаць недарагія, але вельмі цікавыя рэчы, цудоўны музычны настрой, які на працягу ўсяго мерапрыемства будуць ствараць нашыя сябры, магчымасць набыць напоі і закускі ў нашым Ў-бары па дэмакратычных цэнах, а таксама аб'яднаць прыемнае з карысным і наведаць выставу «Бязмежнікі».

Калі жадаеце прыняць удзел у барахолцы, падавайце заяўку па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSftSqk9IVXnbvnYEbLGqGZEK0OzUtXgDTQlvZSGTxHhXsgVdg/viewform?fbclid=IwAR2ZVu_mugiKBbA3eW54xYV-XABn23JPchoW_usyZn4V9gemMH2drbxI2Lw.

Удзел для гандляроў платны — 35 рублеў, для астатніх — вольны!
Усе пытанні дасылайце на скрыню va@ygallery.by.

Прымаць удзел можна з адзеннем, абуткам, прадметамі інтэр'еру, аксэсуарамі, сувенірамі і г.д. Аб'ядноўвайцесь з сябрамі ды сяброўкамі і прыходзьце выдатна і з карысцю бавіць час!

Да сустрэчы!