Арэнда прасторы
Падзеі

Прэзентацыя фільма пра Генадзя Хацкевіча "Генка"

Фільм-партрэт рэжысёра Геры Нагаева распавядае гісторыю аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай арт-сцэны канца 90-х, пачатку 2000 -- Генадзя Хацкевіча.
Мастака, у якога не было персанальных выстаў у дзяржаўных музеях, Флібусцьеры, для якога прыгоды з'яўляліся такой жа неад'емнай часткай мастацкай практыкі, як і стварэнне жывапісных работ.
 
Прэзентацыя фільма праходзіць у рамках паралельнай праграмы выставы "Бязмежнікі. Іншыя гісторыі беларускага мастацтва".
 
Калі: 5 чэрвеня з 18:30 да 21:00
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
Колькі: Уваход на кінапрагляд па квітках на выставу (5 руб, студэнтам - зніжкі).