Арэнда прасторы
Падзеі

Экскурсія па выставе "Бязмежнікі" ад Кірыла Барысава

Ясна, цікава і зразумела пра складанае сучаснае мастацтва. 
Запрашаем на экскурсію па выставе "Бязмежнікі" ад Кірыла Барысава!

Кірыл Барысаў скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цікавіцца гісторыяй, у тым ліку гісторыяй мастацтва, любіць гістарычную літаратуру. З універсітэцкіх часоў самастойна распрацоўвае экскурсіі, імкнецца распавядаць пра сучаснае мастацтва даступна і цікава, бо мяркуе, што менавіта яно з'яўляецца працягам гісторыі мастацтва і фундаментам для мастацтва будучыні.

10 чэрвеня (панядзелак), 18:30
Уваход па білетах на выставу: 5 BYN / 3 BYN.