Арэнда прасторы
Падзеі

Паэтычныя чытанні ад Зміцера Строцава

Сябры, запрашаем вас прыняць удзел у паэтычных чытаннях паэзіі, якая часта заставалася па-за межамі вялікіх паэтычных выданняў. Паэзіі, якая адлюстроўвае хутчый свет асобнага чалавека ў барацьбе з шэрагам экзістэнцыяльных пытанняў, чым побыт большасці. Паэзіі, якая засталася нам у форме асобных лісткоў, старонак дзеннікаў ці нават заметак з палаты.
Унікальныя творы Вадзіма Кошкіна, Аляксея Жданава і Веньяміна Блажэнага, частка якіх не гучала публічна ніколі.

Будуць чытаць:
Зміцер Строцаў - паэт, перакладчык, музыка;
Алена Кошкіна - паэтка, дачка Вадзіма Кошкіна.

Уваход на імпрэзу па квітках на выставу «Бязмежнікі. Іншыя гісторыі беларускага мастацтва» - 5 руб. / 3 руб.

Чакаем вас у чацвер, 13 чэрвеня, у 18:30.