Выставы
28 жніўня 2010 - 19 верасня 2010 | Сумесны праект

Праект ”Картина маслом”

Выстава Картина маслом

28 жніўня 2010 - 19 верасня 2010

Сумесны праект "Картина маслом"

Кампанія LIQUI MOLY і галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Наша выстава – гэта эксперымент, мэта якога – разгледзець, як традыцыйныя матэрыялы могуць стаць сродкамі пераасэнсавання твораў, якія знаходзяцца на перадавой лініі беларускага сучаснага мастацтва. Фатаграфія, відэа, інсталяцыя, арт-аб’екты і жывапіс алеем. Ці адбудзецца паміж імі дыялог. Наколькі яны далёкія адно ад аднаго? Ці могуць яны ўзаемадзейнічаць паміж сабой? Прапануем Вам паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з намі.

У нашым праекце ўдзельнічаюць як вядомыя аўтары, так і маладыя мастакі. Сярод удзельнікаў — а іх больш за трыццаць — такія яскравыя асобы арт-поля як М. Гулін, А. Слабодчыкава, В. Брусінскі, Т. Сакалова, А. Лянкевіч, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіч, З. Луцэвіч. Мы не толькі станем сведкамі найцікавейшых прэм’ер, але, магчыма, на нашых вачах адбудзецца нараджэнне новых зорак на мастацкай сцэне Беларусі.

У рамках праекта адбудзецца шэраг майстар-класаў, прафесійных дыскусій і лекцый. Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” далучаецца да ініцыятывы кампаніі LIQUI MOLY у пошуку і падтрымцы маладых талентаў. Вынік гэтага ўнікальнага супрацоўніцтва будзе цікавы як прадзвінутай моладзі, так і паважанай кансерватыўнай публіцы і, спадзяемся, стане адной з найяскравейшых падзей сярод мастацкіх праектаў восені.