Выставы
22 верасня - 06 кастрычніка 2010 | Куратарскі праект

Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі

Выстава vis-a-vis

22 верасня - 06 кастрычніка 2010

Куратарскі праект "Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Удзельнікі: Мона Яс, Ульрыка Мор, Торстэн Штрайхардт (Германія); Вольга Сазыкіна, Аляксей Лунёў, Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін (Беларусь).

Куратар — Валянціна Кісялёва.

Праект "Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі" — куратарскі праект, мэтаю якога з’яўляецца стварэнне прасторы для творчых камунікацый паміж мастаком, мастацтвазнаўцам і гледачом.

У праекце бяруць удзел мастакі з Германіі і Беларусі.

Кожнаму з удзельнікаў была дадзена магчымасць вызначыць актуальную тэму для камунікацыі адно з адным і з гледачом, выбраць форму і сродак яе перадачы. Часцяком для адэкватнай ацэнкі і інтэрпрэтацыі твора сучаснага мастацтва гледачу патрабуецца не толькі гатоўнасць да дыялога, але і пасярэднік у асобе мастацтвазнаўцы, крытыка. Наладзіць дыялог у межах праекта дапамогуць лекцыі, круглыя сталы і творчыя майстэрні, якія прапануюць нестандартныя шляхі набліжэння да аб’ектаў сучаснага мастацтва.

Дыялог як прынцып культурнага развіцця садзейнічае ўзаемаабмену паміж нацыянальнымі культурамі. Асобна ўзяты чалавек залучаецца ў гэты працэс шляхам суб’ектыўнага пераасэнсавання "сваёй" і "чужой" культур. На актывізацыю такога дыялога і скіраваны праект "Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі".

Выстава створана ў межах ментарскай праграмы з удзелам галерэі сучаснага мастацтва "Ў" і творчага аб’яднання "Новае таварыства выяўленчага мастацтва" (NGBK, Берлін). Праект праводзіцца ў межах ініцыятывы "Культура і развіццё" Інстытутаў імя Гётэ ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.