Выставы
Арэнда прасторы
Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Выставы
05 - 27 красавіка 2012 | Графіка, фатаграфія, жывапіс, відэа, аб'екты

Праект "Пэўны час"

Экспазіцыя праекта

05-27 красавіка 2012

Праект "Пэўны час"

Графіка/ фатаграфія/ жывапіс/ відэа/ аб’екты

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Галерэя NOVA

Удзельнікі праекта: Андрэй Скіцёў, Уладзімір Кандрусевіч, Юрый Маціюн, Аляксей Шынкарэнка, Надзея Дзягцерава, Сяргей Ждановіч, Уладзімір Парфянок, Андрэй Дурэйка, Вольга Сазыкіна, Сяргей Бабарыка, Ігар Саўчанка

Куратарская група: Вольга Архіпава, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Парфянок, Андрэй Горных

Калектыўны праект "Пэўны час" мае на мэце паразважаць пра аспект часу, яго прысутнасць у працах сучасных беларускіх мастакоў.

Узаемаадносіны выяўленчага мастацтва з часам заўсёды былі своеасаблівымі. Існуе вялізная колькасць тэорый пра тое, як час адлюстроўваецца ў мастацтве (напрыклад: "жыццё кароткае, мастацтва вечнае"). Найбольш дакладныя формулы і прыёмы выяўлення канкрэтнага часу былі распрацаваныя рэалістычным метадам.

Прырода візуальнага мастацтва не падпародкоўваецца законам часу, і гэтая супольнасць заўсёды ўмоўная. Мастак і рэальнасць — гэта спроба фіксацыі таго, што адбываецца, па вялікай колькасці крытэраў. Гэта складаны выбар знакаў і вобразаў часу. Спыніць імгненне, адчуць і зафіксаваць яго – задача з вялікай колькасцю варыянтаў рашэння.

Прадстаўленыя працы – жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа і тэкст, змяшчаюць у сабе "фокус" з часам. Гэтая гульня з часам стварае дзівосныя эфекты вобразнага рашэння.

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 красавіка а 19.00.

Уваход вольны

Фота з адкрыцця праекта Паліны Падгарэцкай