Выставы
03 - 25 траўня 2012

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп

Экспазіцыя праекта

3 - 25 траўня 2012

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Artes Liberales – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча "вольныя мастацтвы", якія падзяляліся на "мастацтвы слова" – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і "мастацтвы лічбы" – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), складалі непарушную аснову ўніверсітэцкай адукацыі. Толькі засвоіўшы сем вольных мастацтваў у строгай паслядоўнасці (што павінна было забяспечыць сістэматызм мыслення), студэнты маглі распачынаць навучанне на "старэйшых" факультэтах – багаслоўскім, медычным альбо юрыдычным. Пры гэтым пад "мастацтвам" (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства (і не ўласна "прыгожыя мастацтвы"), а "практычная навука" – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах. Невыпадкова тэрмін artista, што атрымаў шырокі распаўсюд у сярэднявеччы, адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў "вольныя мастацтвы".

З цягам часу змест і статус вольных мастацтваў у акадэмічным свеце істотна змяніліся: спачатку факультэты мастацтваў атрымалі новую назву факультэтаў філасофіі, утварыўшы ядро класічнай адукацыі, а потым вольныя мастацтвы былі вылучаныя ў самастойныя навукі і зрабіліся сінонімам усяго комплексу гуманітарных дысцыплін.

Сёння мы ёсць сведкамі заняпаду ідэі класічнага ўніверсітэта на фоне ўзмацнення прафесіяналізацыі і "прагматызацыі" адукацыі. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але ў "грамадстве ведаў" патрэба ў вольных мастацтвах не толькі не культывуецца, але часцяком блакуецца логікай "эканамічнага розуму" і ідэалогіяй "свабоднага рынку", а доступ да ведаў з тых самых прычынаў робіцца ўсё больш праблематычным – як з гледзішча кошту навучання, так і ў плане "інструменталізацыі" ведаў. Універсітэцкая адукацыя ўсё больш падмяняецца менеджарскім пакетам адукацыйных паслуг па набыцці know how, у выніку чаго ўніверсітэт страчвае статус месца, у якім прыярытэтнай каштоўнасцю ёсць вольнае мысленне.

"Інтэрнэтызацыя" адукацыі, калі яна не ёсць рэфлексіўна асэнсаванай, робіць яшчэ больш складанай сітуацыю з атрыманнем ведаў, пазбаўляючы сэнсу індывідуальнае імкненне спазнаць свет: навошта штосьці спазнаваць, калі ўсе веды, назбіраныя чалавецтвам, ужо "дасяжныя" – трэба толькі, каб быў камп'ютар і Інтэрнэт пад рукой. У выніку працэс навучання на нашых вачах ператвараецца ў набыццё навыкаў маніпуляцыі са здабытымі з Інтэрнэту звесткамі, а пазнавальныя кампетэнцыі, што культывуюцца "вольнымі мастацтвамі", саступаюць месца карысным і манетызуемым навыкам аперавання масівамі інфармацыі. Інакш кажучы, у "грамадстве ведаў" катастрафічна не стае саміх ведаў, і грамада-знаўства ў тым ліку, а часу на ў-сведамленне зменлівага свету – таксама няма.

Наш праект – гэта альтэрнатыва прыгнятальнай "глухасці спецыялізацый"; гэта напамін пра тое, што вольнае развіццё грамадства немагчымае без творчых, нестандартна думаючых людзей – не спецыялістаў у вузкім сэнсе слова, а людзей, здольных пераадольваць абмежаванасць дысцыплінарнага мыслення і выходзіць за межы ідэалагічнага фрэймавання свету, якое рэалізуецца ўладнымі рэжымамі.

Наш праект – гэта эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне «карысці» гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння "вольных мастацтваў" у эпоху эканамічнага прагматызму і тэхналагічнага дэтэрмінізму. Хацелася б верыць у тое, што, нягледзячы на ўсе гістарычныя перыпетыі, "вольныя мастацтвы" захоўваюць сваё значэнне ў якасці зместавай і ідэалагічнай асновы самой ідэі Універсітэта і, як і раней, увасабляюць пафас адкрыцця свету, дух свабоды і каштоўнасці гуманітарных ведаў, а спасціжэнне навук і сёння ёсць канстытутыўнай умовай свабоды – у мысленні і ва ўчынках.

Наш праект – гэта запрашэнне, адрасаванае да ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці вольнай адукацыі і верыць, што "дух свабоды", уласцівы гуманітарным навукам, па-ранейшаму здольны да творчага пераўтварэння нашага жыцця.

Праграма Выставачна-адукацыйнага праекта ARTES LIBERALES альбо рэфлексія нон-стоп

3 траўня (чацвер)

19.00 Афіцыйнае адкрыццѐ выставачна-адукацыйнага праекта

20.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы Foundamental Network

4 траўня (пятніца)

18.00 Прэзентацыя адукацыйнага праекта "Арт-крытыка?". Сесія №1: Аляксандр Камароў Аrtistic writing

5 траўня (субота)

15.00 "Кінематограф і гісторыя (памяць пра Перамогу ў савецкіх фільмах)". Дакладчык Андрэй Горных

17.00 Кінематаграфічная Вільня (фотавыстава і прэзентацыя мапы). Аўтар Аляксандра Ігнатовіч

18.00 Прэзентацыя часопіса "Топас". Дыскусія "Псіхааналіз паміж індывідуальнымі траўмамі і сацыяльнымі сімптомамі". Удзельнікі: А. Горных, В. Рубанік, Л. Міхеева, Г. Русецкая, В. Орышава

6 траўня (нядзеля)

17.00 Прэзентацыі студэнцкіх прац Snuff-Film (Валерыя Глухава) і "Новая нецярпімасць і квір-кінематограф: па той бок мяжы" (Аляксандра Ігнатовіч)

19.00 Фестываль відэа і анімацыі UNTITLED

7 траўня (панядзелак)

17.00 Прэзентацыя кніг: Брэскі Алег, Адвілоніене Жывіле. "Локальность. К нормативным основаниям социального места и порядка" і Брэская, В., Сувейкэ, С. "Индивид и корпорация в публичном пространстве"

19.00 Адкрытая лекцыя "Час штодзѐннасці ў графічным дызайне 70-80-ых гг. у Беларусі". Дакладчык Ала Пігальская

8 траўня (аўторак)

17.00 Экскуріся па фота-выставе. Удзельнікі: Святлана Паляшчук, Андрэй Лянкевіч

19.00 Прэзентацыя праекта Андрэя Лянкевіча "Бывай, Радзіма". Мадэратар Альміра Усманава

9 траўня (серада)

17.00 Праблемная лекцыя з музычнымі спецэфектамі "Тры хвалі белкульту: жыцьцѐ пасьля нацыі". Дакладчык Максім Жбанкоў

10 траўня (чацвер)

15.00 Дыскусія "Сучаснае мастацтва/Перфарматыўныя практыкі"

19.00 "Праблематыка вытворчасці незалежнага кіно ў Беларусі на прыкладзе праекта "Выше неба": творчы працэс, вытворчасць, прадзюсіраванне, прасоўванне". Дакладчык Андрэй Курэйчык

12 траўня (субота)

11.00 Даследчы семінар "Не проста фатаграфія". Удзельнікі: Святлана Паляшчук, Таццяна Стрыга, Дар’я Еўтух, Дар’я Дзямура, Ганна Чыжова, Дзмітрый Белуш, Багдан Чарэнка, Ганна Самарская

17.00 Лекцыя "Вышэйшая адукацыя для ХХІ стагоддзя: выклікі і перспектывы". Дакладчык Рыгор Мінянкоў

19.00 Лекцыя "Рэкламныя тэхналогіі". Дакладчык Дзяніс Волкаў

13 траўня (нядзеля)

12.00 Адкрыты семінар "Памяць і забыццѐ ў Беларусі, Літве і Германіі". Дакладчык Фелікс Акерман

17.00 Круглы стол "Сацыяльная тэорыя і сацыялогія на зломе эпох". Дакладчыкі: Р. Мінянкоў, А. Усманава. Удзельнікі: А.Пікулік, М. Сакалова, А. Мянчэня, Г. Русецкая, С. Сівуха. Мадэратар: А. Ралёнак.

14 траўня (панядзелак)

17.00 Дыскусія "Ідэнтычнасць у разнастайных вымярэннях". Мадэратар А. Горных. Удзельнікі: Р. Мінякоў, П. Церашковіч, В. Шпарага, Ю. Юркевіч, Л. Малевіч.

19.00 Нацыянальная студыя сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа (Францыя) – партнѐр ЕГУ. Дэманстрацыя фільма "Ле Фрэнуа. Візітная картка" Алена Флешэра і фільмаў, створаных студэнтамі студыі. Дакладчык Ірына Стальная

15 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя і сустрэча з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекта "Радыус нуля, анталогія Арт-Нулявыя". Руслан Вашкевіч, Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, каманда валанцёраў

19.00 Прэзентацыя праекта "Анталогіі трагічнага кахання". Куратар Аксана Жгіроўская. Сустрэча з мастакамі В. Пачыцкім, motornina. Паказ дыяфільмаў і канцэрт гурта "Перебор", В. Пачыцкі

16 траўня (серада)

15.00 – 16.30 Лекцыя-прэзентацыя "YouTube і серыйныя формы". Дакладчык Вікторыя Канстанцюк

17 траўня (чацвер)

16.00 Прэзентацыя студэнцкіх музейных праектаў. Мадэратар Сяргей Харэўскі

18.00 – 19.00 Прэзентацыя і анімацыя выставы "Невядомая БНР". Даследчык Юры Юркевіч

18 траўня (пятніца)

17.00 Прэзентацыя выставы Віталя Раковіча "Святло беларускіх храмаў"

18.00 Паказ фільмаў "Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва" (Леў Дашкевіч/Бенедыкт Тышкевіч/ Сігізмунд Юркоўскі). Аўтар Алесь Матафонаў

19 траўня (субота) Ноч музеяў

12.00 Прамая трансляцыя секцыяў міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі"

19.00 Паказ фільмаў серыі "Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі" (Пѐтра Сергіевіч/Язэп Драздовіч/ Міхась Сеўрук). Аўтар Алесь Матафонаў

22.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы Foundamental Network

Начны паказ фільмаў:

"Лабірынты гісторыі беларускіх татараў" і "Дыягназ: Бісмарк". Аўтар Алесь Матафонаў

20 траўня (нядзеля)

16.00 "Майстэрня жаночай творчасці, храналогія "жаночага" мастацтва 1990-2000-х гг.". Дакладчык Ірына Саламаціна

18.00 Даследчы семінар-майстэрня "Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым" Удзельнікі: Алесь Смалянчук, Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Уладзімір Гарлач

21 траўня (панядзелак)

17.00 Круглы стол "Штодзённы фемінізм: гісторыі, ініцыятывы і рэфлексіі досьведу". Удзельнікі: Алена Мінчэня, Ганна Шадрына, Таццяна Шчурко, Вольга Петруковіч, Вольга Гапеева, Аляксандра Дынько, Таццяна Сяцко, Ірына Гарошка, Марына Кузняцова, Аліна Крушынская, Вольга Бурко

22 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя філасофскай дактарантуры ЕГУ, дыскусія на тэму "Філасофія ў між- і трансдысцыплінарных даследаваннях". Мадэратар Таццяна Шчытцова. Удзельнікі: П. Баркоўскі, А. Братачкін, А. Горных, А. Лаўрахін, В. Арышава, А. Усманава, В. Шпарага

19.00 Круглы стол "Выклікі глабальнага грамадства і новыя функцыі юрыдычнай прафесіі". Мадэратар Ала Сакалова

23 траўня (серада)

18.00 Прэм’ера мультфільма. Аўтар Ірына Кадзюкова Паказ студэнцкіх прац BeetleJam (праект LitPro)

19.30 Лекцыя "The Innocent Eye Test: пра канструяванне даследчых аб’ектаў у полі візуальнай культуры". Дакладчык Альміра Усманава

24 траўня (чацвер)

17.00 Круглы стол "Гуманістычная псіхалогія versus натуралістычная псіхалогія: практычнае значэнне старой дылемы". Удзельнікі: урач-псіхіятр А. Айсберг, к.псіх. навук Д. Дзьякаў, практычны псіхолаг І. Глухава, к.ф.н. А. Лаўрухін, д.ф.н. Т. Шчытцова. Прэзентацыя магістарскай праграмы "Экзістэнцыяльная псіхалогія". Мадэратар Таццяна Шчытцова

19.00 "Што такое крытычны ўрбанізм у Мінску". Прэзентацыя Лабараторыі крытычнага ўрбанізму ЕГУ. Удзельнікі: Бэн Коўп, Ганна Пазняк, Георгій Заборскі, Аляксандр Хадзякоў

25 траўня (пятніца)

17.00 "Летнія вакацыі ў савецкім дзіцячым кіно. Неакадэмічны семінар для вялікіх і маленькіх". Дакладчык Анастасія Дзянішчык

19.00 Даклад "Некаторыя аспекты культурнай палітыкі Беларусі". Аўтар Вольга Кліп