Выставы
11 - 24 снежня 2012 | Фотажурналістыка

Выстава World Press Photo

Экспазіцыя выставы World Press Photo

11 - 24 снежня 2012

World Press Photo

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Сёлета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ён суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу. 

Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску:

партал TUT.BY і радыё UNISTAR

ДАВЕДКА

World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.

Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo:

Нацыянальная латарэя Нідэрландаў

World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.

Canon

Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photo заснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю.

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта ў Мінску Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.