Выставы
12 - 28 лютага, 2013

Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка

Экспазіцыя праекта "Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка"

12 - 28 студзеня 2013

Праект Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

  Ад 12 да 28 лютага 2013 года ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" другі раз пройдзе выставачна-адукацыйны праект ARTES LIBERALES, Аўтар: перазагрузка (пра гісторыю і канцэпцыю праекта больш дэталёва можна даведацца тут).

ARTES LIBERALES – гэта мастацкі і адукацыйны эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне "карысці" гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння вольных мастацтваў у сучаснай сацыякультурнай і эканамічнай сітуацыі.

ARTES LIBERALES – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных моладдзю, якая вывучае "вольныя мастацтвы" і імкнецца ў мастацкай і медыяльнай форме прапанаваць уласную інтэрпрэтацыю разнастайных падзеяў і феноменаў навакольнай рэчаіснасці.

ARTES LIBERALES – гэта цыкл адкрытых і захапляльных лекцый, майстар-класаў, дыскусій і круглых сталоў з удзелам найлепшых прафесараў і лектараў Беларусі і Еўропы; пры гэтым праграма акадэмічных мерапрыемстваў праекта ахоплівае ўсю гуманітарную прастору: ад тэорыі і гісторыі візуальных мастацтваў, гендарнай праблематыкі, арт-крытыкі і медыятэорыі да рэлігіі, культурнай спадчыны і філасофіі.

Такім чынам, ствараючы прастору і магчымасці для інтэлектуальных дыскусій і крэатыўных практык, праект дазваляе пераасэнсаваць каштоўнасць гуманітарных навук у сучасным свеце.

Тэматычным фокусам сёлетняй праграмы ёсць праблема аўтарства, якую мы прапануем пераасэнсаваць на скрыжаванні разнастайных дысцыплінарных падыходаў у гуманітарных і сацыяльных навуках і з улікам тых сацыяльных і культурных зменаў, якія прынесла з сабой "камунікатыўная рэвалюцыя" ўва ўсе сферы нашага жыцця.

У праграме:

• цыклы лекцый "Што новага ў новых медыях?", "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс";

• прэзентацыя новых выданняў у галіне сацыяльна-гуманітарнага пазнання, часопісаў па фатаграфіі (Volume) і дызайне (Faces);

• круглыя сталы, дыскусіі і семінары – "Набор гендарнага дэсанта", "Толькі картаграфія? Зялёны Мінск", "Гісторыя дызайну на мяжы", "Музыка і аніматограф";

• выставы каліграфіі ("Росчыркі бачнага"), скетчбукаў ("Майстар/клас" Сяргея Сялецкага) і фатаграфіі (пачаткоўцаў і ўжо вядомых аўтараў);

• майстэрні па графіці і стрыт-арце, сучасных плынях у музыцы, мастацтве каліграфіі і анімацыі ў выкананні вядомых беларускіх і літоўскіх мастакоў і дызайнераў, музыкаў і мастацтвазнаўцаў;

• а таксама разнастайныя творчыя конкурсы, паўдзельнічаць у якіх змогуць усе ахвотныя – незалежна ад полу, веку, статусу і настрою.

Дырэктар праекта – Альміра Усманава, каардынатар – Таццяна Бабіч, куратар выставы – Аксана Жгіроўская.

Artes Liberales 2013

Author: Reloaded

From February 12 to February 28, 2013, the Ў Gallery (Minsk) is to host the ARTES LIBERALES, Author: Reloaded exhibition and educational project for the second time. (Find out more about the project history and concept here)

ARTES LIBERALES is an artistic and educational experiment aimed at understanding the “benefit” of the humanities education and the necessity to study liberal arts in the current socio-cultural and economic situation.

ARTES LIBERALES is a festival of ideas and art projects created by young people studying “liberal arts” and attempting to interpret various events and phenomena of the outer reality through art and other media.

ARTES LIBERALES is a series of public lectures, workshops and round table discussions delivered by prominent Belarusian and European professors and lecturers. The program of academic events as part of the project encompasses the whole humanities realm: from theory and history of visual arts, gender issues, art critique and media theory to religion, cultural heritage and philosophy.

In this way, by creating the space and opportunities for intellectual discussions and creative practices, the project allows for reexamining the value of humanities in the today’s world.

The thematic focus of this year’s program is the authorship problem, which we offer to reexamine on the intersection between different disciplinary approaches in humanities and social sciences and taking into account the social and cultural change introduced by the “communication revolution” into all spheres of our lives.

The program includes:

• a series of lectures What’s new in the new media?, History of art: a subjective angle;

• presentations of new publications in social sciences and humanities, journals of photography (Volume) and design (Faces);

• round table discussions and seminars – Gender Mission Toolkit, Just Mapping? Green Minsk, History of design on the border, Music and animatography;

• exhibitions of calligraphic works (Strokes of the Visible), sketchbooks (Master/class by Sergei Selezkij) and photography (by beginners and renowned artists);

• graffiti, street art, contemporary trends in music, calligraphic art and animation workshops delivered by prominent Belarusian and Lithuanian artists and designers, musicians and art historians;

• as well as a variety of creative competitions open to everyone irrespective of their gender, age, status and mood.

Project director: Almira Ousmanova, coordinator: Tatsiana Babich, curator of the exhibition: Oxana Jguirovskaia.

Альміра Усманава, дырэктар праекта:

“Ідэя аўтарства, пачынаючы з моманту яе зараджэння ў еўрапейскай культуры, заўсёды была неразрыўна звязана з ідэяй уласнасці. Зварот да гэтай тэмы гучыць сёння як нясмелая спроба “пасмяротнай” рэабілітацыі фігуры Аўтара - ва ўмовах, калі сама спецыфіка культурнай вытворчасці робіць магчымасць арыгінальнага выказвання калі не зусім прывіднай, то, ва ўсякім выпадку, праблематычнай. Наш праект - гэта запрашэнне да разважання аб дылеме аўтарства ў сучаснай культуры, але таксама і да са-ўдзелу і да са-творчасці ў фармаце асабістых стасункаў. Нашы майстар-класы ўяўляюць сабой свайго роду лабараторыю творчага мыслення, а лекцыі па гісторыі мастацтва або новым медыя дазволяць абмеркаваць пытанне аб тым, ці магчымы суб'ектыўны погляд на гісторыю мастацтва.” 

Аксана Жгіроўская, куратар выставы:

“У дадзенай экспазіцыі я ўзяла на сябе смеласць паэксперыментаваць і з тактыкай звыклага экспанавання, і з успрыманнем гледача. Я паспрабавала стварыць экспазіцыю, якая б нагадвала рукапісны або друкаваны тэкст, дзе вам, для таго, каб вылучыць сэнс, трэба прачытаць яго. Як літары складаюцца ў словы, словы ў сказы - выбудоўваецца тэкст. Так гледачу трэба будзе самому інтэрпрэтаваць размяшчэнне экспанатаў адносна адзін аднаго, рытмічны малюнак і яго зрухі, прабелы, кантрапункты - выбудаваць свой уласны тэкст, сваё ўспрыняцце.”

Таццяна Бабіч, каардынатар мерапрыемстваў:

“Рознапланавыя мерапрыемствы, звязаныя з выставай (лекцыі, семінары, абмеркаванні, прагляды і майстар-класы) разлічаны на прафесіяналаў вызначанай тэмы, на зацікаўленых, але таксама на гледача звонку. Рознабаковасць меркаванняў і актыўны ўдзел кожнага пазітыўна спрыяюць на рашэнні і вынікі. Па ўзроставай катэгорыі мерапрыемствы прызначаны як для шэрагавага наведвальніка галерэі, так і для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. Выстава разам з мерапрыемствамі працуе як адзіны арганізм, прызначаны вызначыць і агучыць пытанні гуманітарнага асяроддзя”.

Праграма Artes liberales 2013 (12–28.02)

Увага! У праграме магчымыя змены. Калі ласка, сачыце за абнаўленнем інфармацыі тут і на нашай старонцы https://www.facebook.com/events/127350494107823/.

12 лютага (аўторак)

18.00 Прэс-канферэнцыя

19.00 Адкрыццё праекта:

• ‪Уводны выступ: Remake/Remodel: смецце ў пошуках аўтара, Максім Жбанкоў‬

• Адкрыццё выставы (Працы студэнтаў, Stilus Naturales Альбертас Гурскас, "Майстар/клас" Сяргей Сялецкі, Студэнцкія фота-праекты). Куратары: Таццяна Кулажэнка, Аксана Жгіроўская, Святлана Кашуба

• Экскурсія па фотавыставе студэнцкіх праектаў Куратары: Святлана Кашуба, Аксана Жгіроўская

• Музычнае суправаджэнне:

музыка: Pavel Burmako [Peyote Promo] - Ambient, Psy Chill, Progressive Trance (DJ)Korney [ContraBass.by] - Tropical Bass (DJ) відеа: VJ Ktft

13 лютага (серада)

17.00 Даклад "Феномен архітэктурнай спадчыны ў сучасным свеце". Дакладчык Сцяпан Стурэйка

19.00 Прэзентацыя інтэрнэт-праекта "Некропалі Беларусі". Дакладчык Цімох Акудовіч

14 лютага (чацвер)

18.00 "Псіхааналітычны дыскурс пра каханне": Галіна Русецкая "Трагічнае і камічнае вымярэнні кахання, якімі яны паўстаюць у псіхааналізе", Андрэй Цяцёркін "Кліпагід вычварэнца, альбо пра сучасныя тэхнікі роту і языка", Вікторыя Канстанцюк "За што ты мяне кахаеш?" Пра аб'ект-прычыну кахання ў псіхааналізе".

20.00 Адкрытая дыскусія на тэму: "Сучасны слухач і музычны працэс як сацыяльны феномен". Эксперты: Ірына Кандраценка, Сяргей Пукст, Аксана Жгіроўская

15 лютага (пятніца)

15.00 Прэзентацыя конкурсу "На шляху да сучаснага музея 2013. Конкурс куратараў і арт-менеджараў". Дакладчык Ірына Стальная

18.00 Дыскусія "Псіхалогія як сацыяльная практыка". Мадэратар Таццяна Шчытцова. Адмысловыя госці: псіхатэрапеўт Анатоль Фінскі, арганізацыйны псіхолаг Марына Шарэц

19.30 Майстар-клас "Каталагізацыя жывапісу: асновы працы з творам мастацтва" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Правядзе Ірына Кандраценка

16 лютага (субота)

15.00 – 20.00 Прэзентацыя праекта SIGNAL "Вулічны арт. Здольнасць казаць". Куратар Аксана Жгіроўская

-  Прагляд відэаматэрыялаў на тэму “Ад графіці да стрыт-арту”

-  Абмеркаванне відэаматэрыялаў. Дыскусія “Стрыт-арт: актуалізацыя праблем альбо спосаб упрыгожыць горад?”

-  Воркшоп па некаторых тэхніках стрыт-арту

-  Стварэнне інтэрактыўнага аб’екта на сцяне

Уваход вольны

17 лютага (нядзеля)

13.00 Прэзентацыя студэнцкага TV-праекта In-Between (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Мадэратар Альміра Усманава

15.00 Задай пытанне студэнтам ЕГУ. Cустрэча студэнтаў з абітурыентамі.

17.00 Круглы стол "Псіхааналіз і грамадства: пра перспектывы псіхааналізу ў Беларусі". Удзельнікі: Галіна Русецкая, Вікторыя Канстанцюк, Андрэй Горных, Антаніна Серакова, Ігар Падпорын, Вольга Орышава, Вольга Маслава, Вольга Зарэ, Галіна Ланкевіч, Андрэй Цяцёркін

19.00 Лекцыя "Антрапалогія будучыні". Дакладчык Павел Церашковіч

18 лютага (панядзелак)

18.00 Семінар "Папулярная культура ў эпоху "новых медыяў" (фота, відэа, блогі/сацыяльныя сеткі)" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Удзельнікі семінара: Вікторыя Канстанцюк, Дзмітрый Карэнка, Ганна Самарская, Кацярына Саковіч

20.00 Лекцыя "No Time. 60-я як мыльная бурбалка". Дакладчык Максім Жбанкоў

19 лютага (аўторак)

18.00 – 20.30 Круглы стол і дыскусія "Даследуючы прастору Вільні з LitPro". Мадэратар – Аляксандра Ігнатовіч. Удзельнікі:  эксперты Ганна Самарская, Павел Няхаеў, Вольга Салахеева; студэнты і выпускнікі ЕГУ Павел Кірпікаў, Максім Вашкевіч, Андрэй Гаран

Прэзентацыя праектаў па даследаванні прасторы Вільні, рэалізаваных пры падтрымцы LitPro: "Даследуючы графіці", "Горад гаворыць", "Горад, мова, ідэнтычнасць"

20 лютага (серада)

15.00 Круглы стол "Гісторыя дызайну на мяжы". Мадэратар Ала Пігальская Пройдзе па адрасе: Школа фатаграфіі: http://photoschool.by/: вул. Кульман, 2-415 (4-ы паверх направа)

18.00 Публічная лекцыя "Дзіцячае пытанне, альбо пра дар безуладдзя" Дакладчык Таццяна Шчытцова

19.30 Прэзентацыя кнігі "NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамi" Аўтар Максім Жбанкоў

21 лютага (чацвер)

14.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка

19.00 Прэзентацыя ідэі праекта часопіса пра сучаснае мастацтва "Радыус" і дыскусія на тэму: "Ці патрэбны тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва ў Беларусі?" Эксперты: Вольга Шпарага, Аксана Жгіроўская, Святлана Паляшчук, Алена Тоўсцік

22 лютага (пятніца)

12.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка

16.30 – 21.00 Набор гендарнага дэсанта: прэм’ера фемінісцкага відэа "Сукенка" і рэсурснага пакета "Гендарны лікбез". Удзельніцы/-кі: аўтары тэкстаў і фільма, цьютары Алена Мінчэня, Аляксандра Ігнатовіч, Наталія Голава, Вольга Сасункевіч, запрошаныя эксперты: Ірына Альхоўка, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага

23 лютага (субота)

12.00 – 16.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: kulazhenko@gmail.com. Куратар Таццяна Кулажэнка

16.00 Гутарка "Кропка. Лінія. Пляма". Распавядае Сяргей Сялецкі

17.00 Лекцыя "Аб праектаванні літоўскага нацыянальнага шрыфту Palemonas". Дакладчык Альбертас Гурскас

18.00 – 20.00 Студэнцкі дызайн-праект Students Opportunities. Удзельнікі: арт-дырэктар рэкламнага агенцтва Hepta Public Group Аляксандр Васілевіч, Стэфанія Ляшук, Павел Брэк, Томаш Сугінт, Юлія Чаховіч, Мікалай Чэпік

24 лютага (нядзеля)

14.00 – 15.30 Дыскусія "Трансфармацыі палітычнай прасторы ў постсавецкіх краінах: крытычная ацэнка з Беларусі". Удзельнікі: Аляксей Пікулік, Віргіс Валянцінавічус, Таццяна Чуліцкая, Канстанцін Ткачоў

16.00 Лекцыя "Жывапіс Рэнесансу як сцэна сацыяльнага жыцця". Дакладчык Андрэй Горных

17.00 Прэзентацыя кнігі "Медыя і грамадства". Аўтар Андрэй Горных

18.00 Just Mapping?: Green Minsk. A presentation and workshop led by Alexei Krivolap and Benjamin Cope (Laboratory of Critical Urbanism)

25 лютага (панядзелак)

14.00 – 17.00 "Новыя медыі: спецыфіка інтэрнэт-мультыплікацыі, альбо анімацыя 2.0". Распавядае Аляксандр Танана

17.00 – 19.00 Лекцыя "Смерць у мастацтве" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Дакладчык Алена Тоўсцік

19.00 Круглы стол "Музыка і аніматограф"

Удзельнікі круглага стала:

Ірына Марголіна - аўтар ідэі і сцэнарыст праекта "Казкі старога піяніна", прадусар студыі "М.И.Р.", лаўрэат міжнародных кінафестываляў, выкладчык, аўтар дакументальных цыклаў аб анімацыі ("Век анімацыі", "Свет анімацыі - анімацыя свету") , у 1997-1998 гг. - суаўтар тэлепраграмы "Анімацыя ад А да Я" (REN-TV), аўтар кніг "Што такое? Хто такі?" (5 т., 1986-87), "Я - дрэва, каранямі ўверх" (1998), "Выпадковае сонца" (2000), укладальнік зборніка "Нашы мультфільмы" (2006).
 
Ірына Кадзюкова - вядомы беларускі сцэнарыст і рэжысёр анімацыйнага кіно ("Легенда пра лэдзі Гадзіву", цыклы "Калядныя аповяды", "Аповесць мінулых гадоў" (аб паходжанні гербаў беларускіх гарадоў) і інш.), лаўрэат міжнародных конкурсаў "Залатая рыбка", "Залаты віцязь", "Крыштальны бусел" і інш., выкладчык Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта.
 
Юлія Цітова - вядомы беларускі сцэнарыст і рэжысёр анімацыйнага кіно ("Чацвёрты апельсін" ("Пракоф'еў"), выкладчык ЕГУ.
 
Мадэратар дыскусіі - Альміра Усманава.
 
У праграме дыскусіі - дэманстрацыя і абмеркаванне фільмаў з цыкла "Казкі старога піяніна".

 

26 лютага (аўторак)

18.00  Прэзентацыя кнігі пра Гародню ў ХХ стагоддзі "Паміж разбурэннем і новым пачаткам". Фелікс Акерман

20.00 "Фрактальнае бачанне ў гісторыі візуальных мастацтваў: ад Брэйгеля да поліэкранных шоу" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Дакладчык Альміра Усманава

27 лютага (серада)

18.00 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу "Эксперымент" Каардынатар Святлана Кашуба

19.00 Прэзентацыя кнігі "После советского марксизма: история, философия, социология психоанализ в национальных контекстах" (Беларусь, Украіна) Аўтары: Вольга Шпарага, Аляксей Братачкін, Галіна Русецкая, Ігар Гафанаў і Вахтанг Кебуладзэ

20.00 Прэзентацыя "Сацыялогія ў сучасным універсітэце". Удзельнікі: Вольга Брэская, Вольга Шпарага, Рыгор Мінянкоў, Сяргей Любімаў

28 лютага (чацвер)

Закрыццё праекта:

17.30 Круглы стол на тэму "Праблемы сацыяльнай эфектыўнасці заканадаўства РБ: на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях". Мадэратар Ала Сакалова

19.30  Закрытае мерапрыемства. Дабрачынны аўкцыён.

• Pavel Ambiont & Solar Olga [Foundamental Network, Force Carriers] - Ambient, Dubtech (live audio/video set)

• Pavel Burmako [Peyote Promo] - Progressive Trance (DJ set)

• Stereobeaver & Arif Aleksandrovich - Beats, Footwork (DJ set + live percussion)

• Korney [ContraBass.by] & Arif Aleksandrovich - Cumbia, Baile Funk, Tropical Bass (DJ set + live percussion)

• Had Matter aka VJ Ktft - Chillwave pur:ple session (DJ / VJ sets)