Выставы
2 - 20 траўня 2013 | Калектыўная выстава маладых мастакоў

”Структурызацыя”

Экспазіцыя выставы "Структурызацыя"

2 - 20 траўня 2013

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

"Структурызацыя– першы буйны праект пачынаючага куратара Наталлі Гарачай. На працягу года Наталля была каардынатаркай праграмы па прэзентацыі маладога беларускага мастацтва "Рэпліка", выставы ўмежах якой адбываліся ў малой залі галерэі "Ў". Дадзены праект накіраваны на выяўленне і аналіз новага артыстычнага асяроддзя, пошук пытанняў, якія цікавяць маладую генерацыю творцаў, даследванне творчых практык, якімі карыстаюцца мастакі.

Праект "Структурызацыя(графіка, жывапіс, фота, відэа, аўдыё) закліканы вылучыць галоўныя структурныя паказнікі, на якіх грунтуецца мастацтва, паказаць схему працэса стварэння і сістэматызаваць найбольш прыярытэтныя на погляд маладых мастакоў тэзісы. 

"Структурызацыя"– калектыўная выстава маладых мастакоў, куратарскі праект, у якім галоўная роля адводзіцца здольнасці мастака да размовы, абмеркавання, ягонай гатоўнасці да камунікацыі.

У праекце прымаюць удзел выбітныя прадстаўнікі маладога пакалення: Паўліна Вітушчанка, Аляксей Талстоў, Анро, Тарас Пашчанка, Базыль, Алеся Пчолка, Міхась Мішук, Яўген Шадко, Фёдар Бардак, Аляксей Dreva і Міла Шыдлоўская.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 траўня а 19-ай гадзіне

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!