Выставы
2 - 5 кастрычніка 2013 | Leon Somov i Darius Zickus

Інтэрактыўная мульцімедыйная інсталяцыя Nuages

 02 - 05 кастрычніка 2013

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

прадстаўляюць

Інтэрактыўная мульцімедыйная інсталяцыя Nuages

Leon Somov i Darius Zickus 

У васьмідзесятых Брайан Іна ўвёў тэрмін “амбіентная музыка” і стварыў канцэпцыю гэтай музыкі. Часцей за ўсё гэта тэмбравыя, акустычныя і рытмічныя эксперыменты без структурных правілаў, мэта якіх – стварыць моцны настрой і атмасферу. Эмбіент стаў асабліва папулярным напрыканцы мінулага стагоддзя, калі электронныя музычныя прылады і камп’ютарныя праграмы сталі адносна таннымі і лёгкадасяжнымі.

Мы спазнаем наваколле ўсімі пяццю пачуццямі, так што, пры стварэнні новага мастацкага, у рэальнасці няўяўнага асяроддзя (эмбіента) натуральна хочацца выкарыстаць як мага больш элементаў, якія ўзбуджаюць як мага больш органаў пачуццяў. Таму вельмі часта падчас выканання амбіентнай музыкі гук суправаджаецца камп’ютарнай візуалізацыяй. У так званых міжмастацкіх праектах важна, каб розныя рэчы (дысцыпліны) былі не проста злепленыя, а супалі няяснымі межамі, так канчатковы прадукт становіцца не ясным і ілюстрацыйным, а комплексным і шматслойным. Так, успрыняцце гука і выявы вельмі хочацца дапоўніць і ўскладніць іншымі пачуццямі. Менавіта такім – міжмастацкім праектам стварэння асяроддзя і з’яўляецца тэхналагічна складаная амбіентная інсталяцыя Nuages (франц. хмара). Твор названы па першай частцы аркестравай кампазіцыі К. Дэбюсі „Тры накцюрны“, якая дала пачатак музычнай частцы інсталяцыі.

Абодва аўтары паходзяць з музычнага свету: Леонас Сомавас – вядомы гукарэжысёр, прадусар і стваральнік электроннай музыкі, Дарус Жычкус – музыкант, прадусар і дызайнер гуку, які амаль 20 год жыве і працуе ў Лондане. Інсталяцыя Nuages – гэта першы іх агульны і міждысцыплінавы інтэрактыўны праект.

Сутнасць інсталяцыі застаецца такой самай: Леонас і Дарус прадстаўляюць інтэрактыўнае мультымедыйнае асяроддзе, у якім сплятаюцца спецыяльна для гэтага праекта створаныя камп’ютарныя праграмы, мадыфікаванае акустычнае асяроддзе і сэнсарныя сістэмы. У асяроддзі Nuages наведвальнік аказваецца перад праекцыяй неба ў хмарах і глыбіннай камерай інфрачырвоных прамянёў Kinect. Набліжаючыся да камеры, наведвальнік бачыць свой сілуэт, што выходзіць з хмараў і чуе гукавую дарожку, што гучнее. “Патрапіўшы” у праекцыю, наведвальнік рухамі свайго цела можа рэгуляваць гучнасць музычнай дарожкі, у той час як прымацаваныя да сцен сэнсары дапаўняюць гукі, што распаўсюджвае наведвальнік, а дакрананні да паверхняў адгукаюцца дадатковымі элементамі перкусіі. Так гледачы робяцца як бы суаўтарамі інсталяцыі, якія карэгуюць створаную мастакамі агульную візію – становяцца ўладарамі эмбіенту хмараў.

http://nuages.lt/energetikos-ir-technikos-muziejus-10tas-gimtadienis/

 

«Ў» галерэя сучаснага мастацтва

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А

+375172863168

 www.ygallery.by