Выставы
6-30 сакавіка 2014

Канстанцін Селіханаў. "Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным"

Экспазіцыя праекта Канстанціна Селіханава "Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" 6 сакавіка 2014 г. а 19-ай гадзіне прэзентуе праект Канстанціна Селіханава "Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным", куратар праекта Вольга Рыбчынская.

Праект "Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным" Канстанціна Селіханава пра тэксты, важныя словы і паняцці. Пра тое, што растыражаваны біблейскі міф "напачатку было слова" ператварыўся ў зручныя гатовыя рэцэпты для жыцця. Чужыя думкі, словы, назвы і кантэнты выбудоўваюць нашае разуменне рэчаіснасці. Мастак прадстаўляе тры "ўзроўні" тэкстаў-логасаў, якія забяспечваюць наш камфорт і што з'яўляюцца таксама маркерамі развіцця еўрапейскай цывілізацыі: цытаты аўтараў фундаментальных філасофскіх прац, якія ператварыліся ў беспярэчныя меркі ісціны/праўды (Friedrich Hegel, Karl Marx, Menschliches Allzumenschliches Friedrich Nietzsche, Charles Darwin), тэксты і мэсэджы масавай культуры, якія спрацоўваюць безадмоўна, а таксама логасы, прапанаваныя самім аўтарам. Апошнія не ўваходзяць у супярэчнасць з агульнапрынятымі ісцінамі, але нанова запускаюць сэнсавае напаўненне, ператвараючы форму і змест у адкрытую структуру, даступную кожнаму.

Праект Селіханава з'яўляецца своеасаблівым медыятарам, правадніком і адначасова пасроднікам паміж словам і яго сэнсам. Праз арт-аб'екты, злучаныя ў інсталяцыю, сувязь паміж тэкстам - формай - зместам становіцца навочнай. Мастак кажа з дапамогай метафар, і метафары тут з'яўляюцца візуалізаваным логасам.

Вольга Рыбчынская, куратар праекта.

Канстанцін Селіханаў

Нарадзіўся ў 1967 у Мінску, Беларусь.

1993 скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтваў, аддзяленне скульптуры

1999 грант «ArtLinks», Берклі (ЗША)

2004 грант  “KulturKontakt”, Вена (Аўстрыя)

Выставы:

1997    “Kunsthuoone” Галерэя, Таллін (Эстонія)

            Праект  “Guide  Apollonia” (сучаснае мастацтва цэнтральнай  і ўсходняй Еўропы)

            Нацыянальны  Мастацкі  Музей, Мінск (Беларусь)

            VII трыенале мінідруку, Шамалье (Францыя)

1998     XI Трыенале  эстампа, Талін (Эстонія)

            ”NOVA” Галерэя,  «Открытая  книга», Мінск (Беларусь)        

             Музей  «Rops», Намюр (Бельгія)

            “Kultur  bes  menschen” GmbH, Мюнстер (Германія)

1999      Club UNESCO MONDOARTE WORLDART, Рывалі (Італія)

2001      XII Трыенале  эстампа, Талін (Эстонія)

2004      “Супрацьстаўленне”, музей сучаснага мастацтва, Мінск

             “Траекторыя”, quartier21/Piroschka, Вена (Аўстрыя)

2005      Музей Графікі, Бад-Штэбен (Германія)

2006     “Вымысел-действие”, галерэя сучаснага мастацтва, Полоцк

2007      Сяргей і Канстанцін Селіханавы, Нацыянальны Мастацкі Музей РБ, Мінск

2009      праект – беларускі  павільён 53 венецыянскай біенале ўМінску

2011      26 Біенале манументальнай скульптуры г. Убэ (Японія), 3-ці прыз

2012      «Один и многие» музей Азгура, Мінск 

2013      5 біенале сучаснага мастацтва, Масква

 

Вольга Рыбчынская

Куратар, арт-крытык, даследчык.

Супрацоўнічае з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, галерэяй "Арсенал" (Беласток, Польшча), Нацыянальным музеем Грузіі, GoetheInstitute, Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск, Беларусь) і інш.

Працуе ў Музеі сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь.

Займаецца даследаваннем і аналізам беларускага мастацтва перыяду 1980-2010-х гг. у кантэксце агульнаеўрапейскага мастацтва.

Аўтар аналітычных артыкулаў, праблематызіруючых беларускае сучаснае мастацтва, а таксама натхніцель і куратар шэрагу беларускіх і міжнародных арт праектаў(https://www.facebook.com/media/set/?set=a.337788426318093.81276.335828606514075&type=1; http://www.goethe.de/ins/lt/prj/gop/deindex.htm; http://partisanmag.by/?p=7248 і інш.).

 

Адкрыцьцё выставы адбудзецца 6 сакавіка 19-й гадзіне. Уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А

+375172863168

 


Логас (ад грэц.- "слова", "гаворка", "думка", "сэнс", "паняцце", "намер") - тэрмін старажытнагрэцкай філасофіі, які азначае адначасова "слова" (выказванне, гаворка) і "паняцце" (меркаванне, сэнс)