Выставы
Арэнда прасторы
Выставы
11 сакавіка - 21 сакавіка 2015 года

Выстава маладога мастака Яўгена Шадко Escape

Экспазіцыя выставы

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Выстава маладога мастака Яўгена Шадко

Escape


11 сакавіка – 20 сакавіка 2015 года

 

Яўген Шадко нарадзіўся ў Барысаве ў 1987 годзе. Вучыўся у МДМК імя Глебава (Мінск) і ва Універсітэце імя Каперніка (Торунь, Польшча), удзельнік персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Польшчы і ЗША.

У праекце Escape ўсё экспазіцыйнае памяшканне галерэі і самі гледачы сталіся творамі мастацтва. Мастак скарыстоўвае канцэпцыю выстаўной прасторы “белага куба” як сімвал жыццёвых сітуацый, у якой чалавек зрабіўся заручнікам вонкавых абставін, якія ён не ў змозе памяняць. Трапляючы ў “белы куб”, глядач вымушаны “гуляць” зададзеныя звонку ролі: жывой статуі, мастацкага твора. І рабіць тое ён павінны ў момант, калі стаіць або рухаецца ў прасторы, і адначасова быць гледачом, назіраючы за рухам іншых наведнікаў. Відэа-інсталяцыя, у сваю чаргу, прымушае гледача, у дадатак да пералічаных вышэй роляў, рабіцца нябачным назіральнікам гэтаксама як у Паноптыкуме (праект ідэальнай турмы Ераміі Бентама, дзе адзін вартаўнік можа цікаваць за ўсімі вязнямі адначасова).

 

Галерэя "Ў" выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца

11 сакавіка а 19.00 гадзіне


Уваход вольны!