Выставы
Арэнда прасторы
Выставы
14-30 ліпеня 2015 года

Групавая выстава “Вымярэнні пустэчы”

Экспазіцыя выставы

[for English version scroll down]

Групавая выстава “Вымярэнні пустэчы”

14 - 30 ліпеня 2015 года

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

(пр. Незалежнасці 37А)

Выстава "Вымярэнні пустэчы” арганізаваная ў межах праекту «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі “Радыус” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Крах камуністычнага праекту выклікаў адчуванне невядомасці і адсутнасці чагосьці важнага ў краінах Усходняй Еўропы. У выпадку Беларусі гэты стан зацягнуўся, і гэта нарадзіла распаўсюджанне як у дзяржаве, так і на Захадзе метафарычнага вобразу вакууму, пустэчы, у якой мы ёсць. Сапраўды, з-за адсутнасці цэласнай ідэалогіі, агульных каштоўнасцяў, а таксама палітычнай альтэрнатывы беларусы мусяць знаходзіцца ў стане адсутнасці дакладнага ўяўлення пра тое, што можна, а што нельга. На побытавым узроўні такі стан змушае бегчы ад рэальнасці, сістэмы, ад штодзённых пытанняў і нязручнасцяў у “зону камфорту”, перажывання ўласных комплексаў без патрэбы дзейнічаць (якая “немагчымая”).

Што ёсць, калі нічога няма? Гэтая выстава – рэфлексія над актуальнасцю праблемы, а тасама яе дыскурсіўным вымярэнні. Калі мы гаворым, што няма нічога, ужо з’яўляецца нешта. У прасторы галерэі будзе паказаны архіў прац беларускіх мастакоў (пачынаючы з 90-х гадоў), якія тэматычна або фармальна закранаюць праблему пустэчы. Архівацыя, фіксацыя карысныя для аналізу і ацэнкі вызначанага феномену. У той жа час працы маладых мастакоў, створаныя ў асноўным спецыяльна для экспазіцыі, дапамогуць лакалізаваць праявы пустэчы і пашукаць адказ на пытанне пра тое, каму яна належыць, ці з’яўляецца праблемай усіх грамадзян або толькі спецыфічным міфам інтэлектуальнай эліты. Выстава стане спробай актывацыі пустэчы, даследавання, асваення і, магчыма, пераадолення.

Удзельнікі: Алена Гайдук, Алеся Жыткевіч, Аляксей Наумчык, Яўген Рамашоў, Вольга Сасноўская, Аляксей Талстоў, Сяргей Шабохін, Яўген Шадко.

Куратар: Вера Залуцкая

Партнёры праекту: 34mag.net, "Будзьма беларусамi", pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, "Новая Эўропа".

Суправаджальныя мерапрыемствы:

19 ліпеня (нядзеля) 15.00 – куратарская экскурсія

28 ліпеня (аўторак) 19.00 – лекцыя пра пустэчу А. Барысёнка і В. Залуцкай

30 ліпеня (чацвер) 19.00 – куратарская экскурсія

(спіс мерапрыемстваў можа змяняцца ці дапаўняцца)

Адкрыццё адбудзецца 14 ліпеня 2015 а 19-й гадзіне 

Уваход вольны

Галерэя "Ў" выказвае ўдзячнасць “Хуткай моўнай дапамозе” за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.

________________________________________________

Group exhibition “Measurements of Emptiness”

14 - 30 July 2015

Ў Gallery of Contemporary Art

(Nezalezhnasci ave. 37А)

The exhibition “Measurements of Emptiness” is organized as a part of the art project "ART-SOC-Lab" by the art laboratory "Radius" of the European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

The collapse of the communist era caused a sense of uncertainty and the lack of something important in Eastern Europe. In Belarus this feeling is still in the air. This all has led to the spread of the metaphorical image of a vacuum and emptiness in which we all live as within the country as in the West . Indeed, due to the absence of any clear and consistent ideology as well as common values and political alternative, the Belarusians have to live in a state unclear understanding of what is allowed and what is not. At home this situation leads to the escape from reality, from the system, from the daily issues and inconveniences to the own "comfort zone", to the perception of their own problems without the need for action (which is "impossible").

What is there, when there is nothing? This exhibition is a reflection upon the urgency of the problem, as well as its discursive dimension. When we say that there is nothing, there is already something. In the gallery rooms one can see the archive of works of Belarusian artists (starting from the 90s), which thematically or formally touch upon the problems of emptiness. Archives and the moment fixation are useful for analysis and evaluation of the considered phenomenon . At the same time, the works of young artists, created mainly specially this exhibition will help to localize the display of emptiness and look for the answer to the question to whom it belongs and if it is the problem of all citizens or only a specific myth of the intellectual elite. The exhibition will be a attempt to activate the emptiness, to research and study it, as well as to overcome it.

Opening at 19.00

Artists: Alena Haiduk, Alesia Zhitkevich Alexei Naumchik, Eugene Romashov, Olga Sosnovskaya, Anton Sarokin, Alexei Tolstov, Sergey Shabohin, Yaugen Shadko.

Curator: Vera Zalutskaya

Additional events:

July 19 (Sunday) 15.00 - curatorial tour.

July 28 (Tuesday) 19.00 - Lecture by Anton Borisenko and Vera Zalutskaya on absence of the Belarusian art and its social context.

July 30 (Thursday) 19.00 - curatorial tour.

(List of events may be changed)

Admission is Free of Charge! 

Project Partners: «ART-SOC-LAB»: 34mag.net, «Budzma belarusami», pARTisan, TSEH , vitebsk4.me, «New Erope»