Выставы
3 – 28 сакавіка 2016

Персанальны праект “Біяэтыка”, Aljoscha (Украіна/Нямеччына)

Экспазіцыя праекта

3 – 28 сакавіка 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Aljoscha (Украіна/Нямеччына)

Персанальны праект “Біяэтыка”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект “Біяэтыка”, які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні.

Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены¬¬, паводле словаў Aljosch’ы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя). З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных выставачных праектаў у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса XXXV Premio Bancaja ў намінацыі “Скульптура” (Іспанія), прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына).

Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17.00 і адкрыццё праекта а 19.00 па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А. Уваход вольны

Кошт квітка на выставу: 20.000

Галерэя "Ў" выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў перакладзе тэкста да выставы.