Выставы
6 верасня - 4 кастрычніка 2016

Куратарскі праект Монікі Шэўчык (Польшча) "Нічога такога, гэта проста мастацтва..."

Экспазіцыя праекта

6 верасня – 4 кастрычніка 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

“Нічога такога, гэта проста мастцтва…”

Выстава сучаснага мастацтва з Польшчы

Куратарка: Моніка Шэўчык

Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў  

Ці падаецца нам дзіўным меркаванне ў назве, а калі не, то чаму яно нас не здзіўляе? Ці мы прызвычаіліся да ненадзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія ацэньваюць культурныя падзеі ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці з аднаго боку і даступнасці з другога? Ці мы пагадзіліся з абыякавасцю чыноўнікаў, якія разглядаюць мастацтва як дарагі капрыз і ствараюць іерархію ўстаноў культуры, дзе галерэі нязменна ў канцы як найменш карысныя і найбольш клапотныя? Ці мы лічым натуральным не толькі недастатковае фінансаванне, але і млявасць, непрафесіяналізм мастацкіх устаноў? Калі так, то мы жывём у посткамуністычнай краіне, неабавязкова ў Польшчы, але і ў Польшчы таксама.

У праекце “Нічога такога, гэта проста мастацтва” куратарка і дырэктарка галерэі “Аrsenal” у Беластоку Моніка Шэўчык пазнаёміць беларускіх гледачоў з найбольш цікавымі і ўплывовымі працамі польскіх мастакоў, што былі створаны з пачатку 2000-х гадоў і з’яўляюцца часткай адной з найбуйнейшых калекцый сучаснага мастацтва ў Польшчы – калекцыі галерэі “Аrsenal” у Беластоку.

У выставе бяруць удзел: Тымэк Бароўскі, Весна Буковец, Анэта Грэшыкоўска, Катажына Казыра, Збігнеў Лібера, Марцін Мацеёўскі, Magisters, Іаана Маліноўска, Анна Мольска, Томаш Мруз, Эва Партум, R.E.P., Павел Сусід, Юліта Вуйцік, Караліна Здунэк

Кошт квітка на выставу 2 р.