Выставы
17 – 30 лістапада 2016

Выставачны праект ”НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”. Группа Bouillon (Грузія)

Экспазіцыя праекта

17 – 30 лістапада 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Група Bouillon (Грузія)

Выставачны праект “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” 

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе першы рэтраспектыўны праект групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”. Група Bouillon з'яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным ў Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Група з'яўляецца адным з нешматлікіх калектываў у Грузіі, які сканцэнтраваны на выкарыстанні грамадскай прасторы і вывучэнні сацыяльных сітуацый праз артыстычную дзейнасць.

Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.

У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Выставачны праект “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon і экспацізыі яе найбольш вострых прац.

Адкрыццё праекта 17 лістапада ў 19.00.

У дзень адкрыцця праекта ўваход вольны.

Кошт квітка на выставу: 2 рублі

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва