Выставы
20 ліпеня – 6 жніўня 2017

МIНУЛАЕ ЯШЧЭ НЕ СКОНЧЫЛАСЯ, БУДУЧЫНЯ ЎЖО НЕ НАСТАЛА

Экспазіцыя

20 ліпеня – 6 жніўня 2017

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

МIНУЛАЕ ЯШЧЭ НЕ СКОНЧЫЛАСЯ, БУДУЧЫНЯ ЎЖО НЕ НАСТАЛА

Персанальная выcтава

Антон Сарокін

Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка

19:00 20.07 / Адкрыццё выставы

20:00 27.07 / Экскурсія па выставе з куратаркай і мастаком

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" прадстаўляе персанальную выставу мастака Антона Сарокіна “Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала”

Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага “азірання” назад – у мінулае. Выстава даследуе парадокс татальнай розніцы і паражальнага падабенства паміж мінулым “часам надзей” і сённяшнім “часам складанасці”.

Антон Сарокін разглядае рэкамбінацыйны патэнцыял агульнадаступных аўдыя- і відэаматэрыялаў – “знойдзеных кадраў” (з анг. found footage), запісаў з асабістых архіваў, артэфактаў поп-культуры, лічбавага смецця, філд-рэкордынгу, мемаў – праз іх асэмбляванне, зборку і мантаж. Працуючы як рэдактар, дызайнер і актывіст, Сарокін вывучае, што “мінулае” кажа нам пра сучаснасць і будучыню. Праз даследаванне і перапрацоўку мастак вынаходзіць закладзеныя ў медыя сэнсы, якія могуць свабодна пашыраць, адцяняць, дапаўняць, адмаўляць адно аднаго, а таксама мутаваць у новыя формы.

Антон Сарокін нарадзіўся ў 1985 годзе, жыве і працуе ў Мінску, спецыялізуецца на мультымедыйных і дыгітальных формах сучаснага мастацтва, а таксама на DIY-музыцы. Мастак даследуе тэмы персанальнай і калектыўнай памяці, палітычнага вымярэння гуку і цішыні, сувязі музыкі і сацыяльных сфераў, нелінейнасці ўспрымання часу. Працы Антона Сарокіна экспанаваліся падчас персанальных і групавых выстаў у Менску (Галерэя сучаснага мастацтва Ў, ЦЭХ, Мемарыяльны музей-майстэрня З.I. Азгура, Музей гісторыі беларускага кіно, Корпус 8 i iнш.), Берліне (Tschechisches Zentrum), Штутгарце (Akademie Schloss Solitude), Берэсці (Прастора KХ) і Маскве (DKDS).