Выставы
22 чэрвеня – 2 жніўня 2018

Выставачны праект «БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯЎ! У працэсе»

 
22 чэрвеня  2 жніўня 2018

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Выставачны праект «БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯЎ! У працэсе»
 
22 чэрвеня 2018 г. а 19:00 галерэя сучаснага мастацтва «Ў» адновіць сваю
працу на новым месцы. Мы радыя, што разам з вамі – мастакамі, калегамі, гледачамі
ды іншымі ўдзельнікамі мастацкага працэсу, усімі, хто цікавіцца сучасным мастацтвам,
– нам наканавана напоўніць жыццём новую прастору і надаць ёй форму. Мы хочам па-
ранейшаму паказваць мастацтва, якое хвалюе і ўздымае пытанні, пра якія мы ў мітусні
дзён не задумваемся, пагружае нас у фармальныя і эстэтычныя пошукі мастакоў,
патрабуе ад нас інтэлектуальных высілкаў альбо прапаноўвае свае варыянты
дзеянняў, якія мы як свядомыя і неабыякавыя суб’екты можам супрацьпаставіць
вар’яцтву нашага часу.
 
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» заўсёды з’яўлялася важнай пляцоўкай
мастацкіх і адукацыйных праектаў. Доўгатэрміновым праектам «БЕЗ
ВЫКЛЮЧЭННЯЎ!» галерэя сучаснага мастацтва «Ў» адкрые серыю выставаў, у якія
мы часткова накіруем свой позірк назад, на тое, што было зроблена намі цягам
апошніх год, і накідаем рысы будучага развіцця, ствараючы свой як бы гіпатэтычны
праект музея сучаснага мастацтва.
 
Праграмны выраз выставы адкрыцця – даванне прасторы выказвання значным,
але часцяком грамадска недаацэненым праектам, перыферыйным пазіцыям сярод
мастацтва Беларусі, а таксама супольнасцям, якія знаходзяцца па-за бачнасцю
большасці. На новым месцы галерэі мы, нарэшце, рэалізоўваем сваю мару аб
стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю.
 
У межах выставы пройдуць дадатковыя мерапрыемствы на любы густ,
праграма якіх будзе анансавана асобна.
 
Удзельнікі праекта:
Ірына Ануфрыева
Андрэй Бусел
Уладзімір Грамовіч і Генадзь Грак
Алеся Жыткевіч
Аляксандр Камароў
Аляксей Навумчык
Воля Сасноўская
Антаніна Слабодчыкава
 
Выстава:
Валянціна Кісялёва
Ганна Чыстасердава

Куратарская падтрымка:
Лена Прэнц
 
Куратарскі тандэм: 
Міхаіл Гулін
Элтадж Зейналаў

Суправаджальная праграма і майстэрні: 
Ганна Карпенка
Сафія Садоўская

Мы хочам, каб галерэя «Ў» стала месцам для ўсіх без выключэнняў!
 
Чакаем вас у новай прасторы па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул.
Леніна)
час працы: пн-нд 12:00 – 20:00
уваход па квітках
даведкі па тэл. +375 29 370 06 16