Выставы
22 лютага - 21 красавіка 2019

Моваланд — выстава мастацкага калектыву Slavs and Tatars

З 22 лютага да 21 красавіка 2019 знакаміты берлінскі мастацкі калектыў Slavs and Tatars (“Славяне і татары”) упершыню прадставіць у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сваю выставу. У цэнтры ўвагі  мастакоў — рытуалы, мовы і ідэнтычнасці постсацылістычнага рэгіёна. Экспанаты для мінскай выставы адбіраліся і дапасоўваліся пры ўдзеле беларускіх мастакоў, што працавалі ў майстэрні Slavs and Tatars у Берліне ўвосень 2018 пры падтрымцы Гётэ-Інстытута. 

Усе экспанаты выставы — вынікі грунтоўных навуковых даследаванняў і палявога збору інфармацыі. Месцам сустрэч і баўлення часу на выставе стане інсталяцыя PrayWayякая абыгрывае адначасова традыцыйную раскладную падстаўку для чытання свяшчэнных тэкстаў у мусульманаў і тахту – распаўсюджаны тып мэблі для чайханы. Гукавая інсталяцыя «Лектар», пабудаваная на старажытным тэксце павучання будучых уладароў, адначасова нагадвае пра прыняты ў познім сацыялізме спосаб агучкі серыялаў — закадравы голас. Накладанне некалькіх моваў замінае слухаць, але ўздымае пытанне шматмоўя і аўтэнтычнасці. Творы Slavs and Tatarsпадкупаюць гумарам, моўнымі жартамі і пачуццёвым дызайнам, які пераносіць наведвальнікаў у часе і прасторы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 21 лютага а 19-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19) з удзелам Паяма Шарыфі, удзельніка групы.

20 лютага ў галерэі TUT.BY з лекцыяй “Transliterative Tease” (“Транслітэрацыя, якая дражніць”) выступіць Паям Шарыфі, удзельнік групы.

Апрача таго, адбудуцца экскурсіі па татарскім Мінску, урокі пляцення саламяных павукоў і іншыя імпрэзы, анонс якіх можна знайсці на старонках галерэі Ў, Гётэ-Інстытута і ў сацыяльных сетках.

Slavs and Tatars – мастацкая біяграфія

Творчая практыка Slavs and Tatars уключае тры напрамкі: выставы, публікацыі і перфарматыўныя лекцыі. Работы мастацкага калектыву дэманстраваліся сярод іншага ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, стамбульскім Музеі сучаснага мастацтва Salt, венскім Сецэсіёне, цюрыхскай Кунстхале, дрэздэнскім Альбертынуме і цэнтры сучаснага мастацтва ў палацы Уяздоўскіх у Варшаве. Апрача перакладу легендарнага азербайджанскага часопіса пач. ХХ ст. “Мала Насрэдзін” (выдавецтва I.B Tauris), Slavs and Tatars выдалі дзесяць альбомаў, апошні з якіх -- Wripped Scripped (Hatje Cantz, 2018) – прысвечаны палітыцы алфавітаў і транскрыбіравання. На сённяшні момант мастацкі калектыў курыруе 33-ю Люблянскую біенале графічнага мастацтва, што адкрыецца ў чэрвені 2019 года.

Дадатковая інфармацыя:

Ганна Карпенка, Tel.: +375 29 697 07 39

Hanna.karpenko@gmail.com

Генеральныя партнёры

ВыяваPrayWay, 2012, шаўковы і ваўняны дыван, ДВП, сталь, неонавае святло, 50 × 390 × 280 см. Выгляд інсталяцыі ў Новым Музеі, Нью-Ёрк.

Фота: Benoit Pailley