Ў падвал
5 – 15 ліпеня 2016

Персанальная выстава Ромы Камінскага Singular Invisible Present

Экспазіцыя выставы

5 чэрвеня  – 15 ліпеня 2016

Прастора “Ў падвал”

Рома Камінскі (Беларусь)

Персанальная выстава Singular Invisible Present

Прастора “Ў падвал” галерэі сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на адкрыццё персанальнай выставы Singular Invisible Present маладога мастака Ромы Камінскага.

Singular Invisible Present  – першая персанальная выстава мастака ў спецыялізаванай прасторы сучаснага мастацтва. Тэма выставы  – пад’езд жылога дома. Прастора, дзе скончваецца публічнае і пачынаецца прыватнае. Дзе доля прыватнага не дазваляе адчуць сябе ў бяспецы, бо публічнае яшчэ падпарадкоўвае сабе і дыктуе негалосныя правілы паводзінаў. Так, пад’езд ператвараецца ў музей з нябачнымі жывымі экспанатамі. Іх наяўнасць прэзентаваная нейкімі пакінутымі рэчамі, лістамі ў паштовых скрынях, святлом лямпачкі і пахамі пад’езда.

Рома Камінскі нарадзіўся ў Магілёве. У 2009 годзе скончыў Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж. У тым жа годзе паступіў у Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. Машэрава на мастацка-графічны факультэт.

З 2013 года распачаў займацца алейным жывапісам і графікай.

У 2015 годзе адбылася першая персанальная выстава ў прасторы мінскага бара Svabody4. У 2016 годзе адбылася яго выстава ў брэсцкай кавярні Times.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў прасторы "Ў падвал" 5 чэрвеня 2016 а 19-ай гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці 37А.

Прастора “Ў падвал” працуе штодзённа з 17.00 да 21.00.