Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Пра нас

«Ў» — галерэя з атмасферай вольнай культуры, дзе кожны можа пазнаёміцца з актуальнымі, сучаснымі напрамкамі ў мастацтве, наведаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, узяць удзел у майстар-класах…

Галерэя «Ў» — гэта актыўная арт-пляцоўка, якая яднае ў адной прасторы галерэйную залу, краму аўтарскіх і дызайнерскіх рэчаў, кнігарню і ўтульную кавярню для наведвальнікаў.

Адным з важных напрамкаў працы галерэі «Ў» з'яўляецца адукацыйная дзейнасць: арганізацыя і правядзенне семінараў, «круглых сталоў» і іншых культурных мерапрыемстваў у галіне мастацтвазнаўства, арт-мэнэджмэнту, куратарскай справы з удзелам як беларускіх, так і замежных спецыялістаў. Мэта гэтых адукацыйных мерапрыемстваў — акумуляцыя вакол галерэі не толькі мастакоў, але і куратараў, крытыкаў і аналітыкаў, стварэнне ўмоваў для фармавання крытыка-аналітычнага асяроддзя.

Арганізуючы супольна з гэткімі адмыслоўцамі выставы і культурныя акцыі, мы здолеем развіваць у краіне сучасныя стандарты прэзентацыі і ацэнкі актуальнага мастацтва, што будзе садзейнічаць папулярызацыі сучаснага і актуальнага мастацтва ў Беларусі.