Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае да супрацоўніцтва мастакоў, куратараў, мастацтвазнаўцаў!
Інфармацыю пра Вас, пра вашую творчасць і вашы праекты прапануем дасылаць у выглядзе прэзентацый на адрас: info@ygallery.by
Патрабаванні да інфармацыі
- Партфоліо мастака:
- CV (творчая біяграфія) — інфармацыя пра аўтара (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы аўтара, галерэі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў аўтар, фатаграфія аўтара;
- фатаграфіі прац аўтара (добрай якасці), год, тэхніка, памеры, назва;
- прайс-ліст (калі такі маецца);
- кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).
- Партфоліо куратара:
- CV — інфармацыя пра куратара (нарадзіўся, вучыўся, галерэі або іншыя інстытуцыі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў і г. д.);
- дакументацыя рэалізаваных праектаў (фатаграфіі, відэа, суправаджальныя артыкулы, спасылкі на інтэрнет-рэсурсы);
- кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).
- Праект:
- канцэпцыя і сціслае апісанне праекта;
- куратар і спіс удзельнікаў праекта;
- CV — інфармацыя пра куратара і ўдзельнікаў праекта (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы ўдзельнікаў праекта, галерэі, з якімі супрацоўнічаюць ці супрацоўнічалі аўтары;
- па магчымасці, фатаграфіі (добрай якасці) прац удзельнікаў, якія плануецца ўключыць у праект, год, тэхніка, памеры, назва;
- кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).
Кантакт для сувязі:
Валянціна Кісялёва (+375 29 620 10 62)
vk@ygallery.by















