Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Кастрычнік 22, 2010 | Галерэя «Ў»

Грамадскі суд над галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца 26 кастрычніка 2010 года а 16-й гадзіне

Галерэя «Ў» дзейнічае ўжо год, і надышоў час абмеркаваць самыя галоўныя пытанні, якія датычацца працы галерэі і яе праектаў. Абмеркаванне пройдзе ў фармаце «Грамадскага суда».

Абвінавачанні ў адрас галерэі:

1.У праектах няма сучаснага мастацтва. Праекты не актуальныя і не сучасныя.
2.Галерэя займаецца тым, што нікому не патрэбна.

Суддзя — Віктар Шалкевіч, сакратар суда — Таццяна Ігнатоўская.

Прадстаўнікі абвінавачвання: Дзмітрый Кароль, Максім Жбанкоў.

Прадстаўнікі абароны: Вольга Шпарага, Ілля Прохараў.

У суд прысяжных запрошаныя Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Юрый Іваноў, Артур Клінаў, Яўген Ліпковіч, Уладзімір Парфянок і іншыя яскравыя прадстаўнікі культурнай эліты Беларусі.

Суд адбудзецца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а.

Уваход у залу толькі па позвах і папярэднім запісе.

Тэлефон для даведак + 375 29 286 31 68, info@ygallery.by