Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Верасень 19, 2010 | Галерэя «Ў»

20 верасня а 18-й гадзіне Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашаюць вас на творчую сустрэчу і прэзентацыю відэа-арт праекта

Год таму французская здымачная група на чале з Рафаэлем Зарка, маладым французскім дзеячам мастацтваў, наведала горад Мінск для таго, каб зняць відэа-арт аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У гэтым годзе Рафаэль Зарка і Уладзімір Леон, рэжысёр відэа-арта, вяртаюцца ў Мінск, каб паказаць відэа-праграму, у якую ўвойдзе і фільм, прысвечаны бібліятэцы, «Rhombus Sectus».

Рафаэль Зарка – вядомы мастак у артыстычных колах Францыі. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі Фонду Рыкар, самай важнай прэміі, якая прысуджаецца штогод маладым французскім дзеячам мастацтваў. Дзякуючы Прэміі Фонду Рыкар твор Рафаэля Зарка «Падуі» ўвайшоў у калекцыю Цэнтра Пампіду ў Парыжы.

Уладзімір Леон – французскі шматпланавы дзеяч мастацтваў. Ён – рэжысёр, акцёр, прадзюсер.

Рафаэль Зарка нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Манпелье (Францыя). Скончыў Мастацкую школу ў Вінчыстрэ і Вышэйшую нацыянальную мастацкую школу ў Парыжы.

Рафаэль Зарка займаецца скульптурай, таксама фатаграфіяй, аб’ектамі, кінамастацтвам, працуе з тэкстамі.

У 2008 годзе Рафаэль Зарка стаў лаўрэатам прэміі Фонда Рыкар. З Яго працамі можна пазнаёміцца на персанальных і калектыўных выставах у Музеі сучаснага мастацтва ў Оксфардзе, Такійскім дварцы ў Парыжы, Французскім культурным цэнтры ў Мілане, Центры Жоржа Пампіду ў Парыжы, галерэі Фонда Рыкард, Цэнтры сучаснага мастацтва ў Вільні…

Рафаэль Зарка з’яўляецца таксама аўтарам дзьвух эссе пра скейтбордынг («Забароненае злучэнне» і «Дзень без хвалі»), выдавецтва «B42».

Рафаэль Зарка супрацоўнічае з галерэямі Мішель Рэн (Парыж), Матыў (Амстердам) і Бішоф/ Вэйс (Лондан).

З кастрычніка 2010 года па верасень 2011 года Рафаэль Зарка будзе рэзыдэнтам на Вілле Медзічы ў Рыме.

Уладзімір Леон

Рэжысёр, акцёр, прадзюсер

Апроч універсітэцкіх заняткаў па кіно і эстэтыцы ў Парыжы Уладзімір Леон (г.н. 1969, г. Масква) здымае відэафільмы і фільмы супер 8 («Партрэт да Іўды, 1989…)

У 1998 годзе на экраны выходзіць «Далека ад фронта», паўнаметражны трыпціх, які быў зняты сумесна з Гаральдам Маннінгам.

Уладзімір Леон працуе таксама і над дакументальнымі стужкамі, у якіх ён намагаецца здымаць гісторыю і яе тонкую сувязь з рэчаіснасцю.

Так, напрыклад, у стужцы «Ніссім, які завецца Макс», рэжысёр распавядае пра камунізм праз вобраз свайго бацькі, а ў фільме «Брахман Камінтэрна» (2006), рэжысёр перадае эпічную біяграфію невядомага бенгальскага рэвалюцыянера М.Н. Руа.

У 2008 годзе Уладзімір Леон здымае кароткаметражную стужку «Бывай, вуліца Абагравальнікаў (Ніна)» у якой бярэ ўдзел пісьменнік Мацьё Рыбуле. У 2010 годзе ён вяртаецца да жанру ігравога кіно і здымае ў Пірынеях «Анёлы Порта Бу» пра лёс філосафа Вальтэра Бенжаміна. Акцёра Леона можна ўбачыць у такіх рэжысёраў, як Луі Скарэкі, Серж Базон, Жан-Поль Сіверак, Эрык Раме, П’ер Леон і інш.

У 2008 годзе Уладзімір Леон стварае прадзюсерскую кампанію «Фільмы Свабоды».

У сакавіку 2007 года нацыянальныя галерэі Же де Пом прадстаўляюць рэтраспектыву яго стужак, а таксама яго брата, П’ера Леона, пад назвай “П’ер Леон/Уладзімір Леон/ 30 стужак”.

Фільмаграфія:

1989 «Партрэт да Іўды» (супер 8, ігравое кіно, 6 хв.), Фестываль у Шатору (1992 г.) 1995 «Ача» (сумесна з Арнольдам Паск’е, дакументальны фільм, 52 хв. )

1998 «Далёка ад фронта» (сумесна з Гаральдам Маннінгам, 63 хв.), Фестываль у Дункерку (1996г.) Фестываль у Бельфорце, (1997 г.), Прэм’еры ў Іль дэ Франс (1997г.). Выхад на экраны ў студзені 1998 г.

2003 «Ніссім, які завецца Макс»» (сумесна з П’ерам Леонам, дакументальная стужка, 86 хв.), Фестываль часопіса «Кіно», Нацыянальныя галерэі Же дэ Пом

2003 г. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно у Марсэле (2004 г.).

2006 «Брахман Камінтэрна» (дакументальны фільм, 128 хв.), прыз нацыянальнага аб’яднання даследчага кіно ў Марсэле 2006 г.). Злучаныя Штаты дакументальнага кіно ў Люассе (2006). Фестываль «На шляху да Свету» у Ла-Рош-сюр-Йон (2006 г.).

Фільм дэманстраваўся на адкрыцці «Месяца дакументальнага кіно» у Цэнтры Пампіду ў Парыжы (2006 г.). Фестываль Новар у Бардо (2006 г.). Фестываль «Адлюстраванні кіно» у Лавале (2007 г.). Фестываль Дакумента ў Мадрыдзе (2007 г.). Докс Кіндам у Серпа, Партугалія (2007 г.). Фестываль «Прыпынкі на кіно» у Шарлеруа (2007 г.)… Фільм быў зняты пры падтрымцы «Асацыяцыі незалежнага кіно для яго праката». Выхад на экраны ў кастрычніку 2007г.

2008 “Бывай, вуліца Абагравальнікаў (Ніна)» (дакументальны фільм, 73 хв.),

Адбор на Панараму Фестываль Котэ Курт дэ Пантэн (2008 г.), конкурсная праграма Міжнароднага фестываля дакументальнага кіно ў Марсэле (2008 г.), Сустрэчы Фрацузкага кіно ў По (2008 г.), Фестываль «Адпаведнасці» у Маноске (2008 г.), Кіно Рэчаіснасці ў Цэнтры Пампіду (2009 г.)…

(Кіно Рэальнасці ў Цэнтры Пампіду) (2009 г.)

2010 “Анёлы Порта Бу” (ігравое кіно, манціруюцца), ролі выконваюць Эліз Ладуэ і Ларан Лакот. Пры падтрымцы Нацыянальнага Цэнтра Кінематаграфіі рэгіёна Лангедок-Русіён.