Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Жнівень 28, 2010 | Галерэя «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае да супрацоўніцтва мастакоў, куратараў, мастацтвазнаўцаў!

Інфармацыю пра Вас, пра вашую творчасць і вашы праекты прапануем падаваць у галерэю ў электронным фармаце на CD/DVD-носьбітах ці на адрас: vk@ygallery.by

Патрабаванні да інфармацыі

Партфоліо мастака:

•CV (творчая біяграфія) — інфармацыя пра аўтара (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы аўтара, галерэі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў аўтар, фатаграфія аўтара;
•фатаграфіі прац аўтара (добрай якасці), год, тэхніка, памеры, назва;
•прайс-ліст (калі такі маецца);
•кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

Партфоліо куратара:

•CV — інфармацыя пра куратара (нарадзіўся, вучыўся, галерэі або іншыя інстытуцыі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў і г. д.);
•дакументацыя рэалізаваных праектаў (фатаграфіі, відэа, суправаджальныя артыкулы, спасылкі на інтэрнет-рэсурсы);
•кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

Праект:

•канцэпцыя і сціслае апісанне праекта;
•куратар і спіс удзельнікаў праекта;
•CV — інфармацыя пра куратара і ўдзельнікаў праекта (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы ўдзельнікаў праекта, галерэі, з якімі супрацоўнічаюць ці супрацоўнічалі аўтары;
•па магчымасці, фатаграфіі (добрай якасці) прац удзельнікаў, якія плануецца ўключыць у праект, год, тэхніка, памеры, назва;
•кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

Дыск абавязкова павінен быць падпісаны маркерам: прозвішча аўтара, тэхніка, у якой аўтар працуе, альбо назва праекта, імя куратара.

Кантакт для сувязі:
Валянціна Кісялёва (+375 29 620 10 62)
vk@ ygallery.by