Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Ліпень 13, 2010 | Галерэя «Ў»

14 ліпеня а 19-й гадзіне галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на прэзентацыю праекта Wide Boy і творчую сустрэчу з мастачкамі Anne Schiffer & Lauren von Gogh (Germany – South Africa – Belgium)

Вы таксама можаце прыняць непасрэдны ўдзел у праекце Wide Boy, для гэтага вазьмеце з сабой на сустрэчу свой маленькі мастацкі твор, фотаздымак, прыдумайце творчае заданне мастачкам і г.д.

Anne Schiffer нарадзілася ў Дзюрэне, Германія, у 1980 годзе. Атрымала дыплом бакалаўра па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва» у Школе мастацтваў Утрэхта і дыплом магістра у Галандскім інстытуце мастацтваў . Cтыпендыят Інстытута Hoger Instituut voor Schone Kunsten. Жыве і працуе ў Дзюрэне, Германія.

Lauren von Gogh нарадзілася ў Прэторыі, Паўднёвая Афрыка, у 1984 годзе. Скончыла Універсітэт Witwatersrand у Ёханэсбургу, потым пераехала ў Бельгію, дзе атрымала стыпендыю Інстытута Hoger Instituut voor Schone Kunsten. Жыве і працуе ў Генце, Бельгія. Wide

Boy 2010 «Wide Boy» – жаргонны ангельскі тэрмін, які выкарыстоўваецца для азначэння чалавека, які жыве сваім розумам, – у дадзеным выпадку азначае сумесны праект, у якім выкарыстоўваюцца розныя сродкі і тэмы для даследвання сучаснага грамадства і вандровак. Мастакі правядуць тры тыдні, вандруючы на аўтамабілі паміж Бруселем і Масквой, пераадольваючы 7 межаў, большасць з якіх – межы паміж былымі савецкімі рэспублікамі. Падчас сваёй вандроўкі аўтары маюць намер ствараць і збіраць разнастайныя аб’екты, якія маюць дачыненне да паўсядзённых жыццёвых абставін у кожным канкрэтным месцы і звязаныя с нядаўняй гісторыяй краін гэтага рэгіёну. Гэтыя прадметы будуць сабраны на борце іх аўтамабіля, які ў выніку пераўтварыцца з транспартнага сродку ў арт-аб’ект. Падчас Біенале маладога мастацтва аўтамабіль стане кіёскам, у якім усё сабранае ў дарозе будзе прапанавацца на продаж.