Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Ліпень 05, 2010 | Галерэя «Ў»

7 ліпеня а 17-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” першы Фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak! абвесціць вынікі

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі рэкламнай галіны Рэспублікі Беларусь, бізнэсу і культурныя дзеячы.

З гэтай нагоды запрашаем вас на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца перад пачаткам мерапрыемства ў 15:30 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел:

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-рэсурса Marketing.by

Дзіна Цыбульская, кіраўнік аддзелу маркетынга кампанiі velcom

Ілля Прохараў, брэнд-менеджэр Аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М”, прадстаўнік журы

Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Севярын Квяткоўскі, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі ў 15.00.

Галерэя знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.

Калі ласка падцвердзіце свой удзел у прэс канферэнцыі адказам на гэты ліст, альбо па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, e-mail: info@adnak.by