Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Чэрвень 30, 2010 | Галерэя «Ў»

1 ліпеня 19:00 – 22:30 галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае ў кіно па чацвяргах

Стужка “Баскія” (рэж. Джуліян Шнабель)

Гісторыя кароткага, але насычанага драматычнымі падзеямі жыцця мастака, прадстаўніка манхэттанскай багемы, Жана-Майкла Баскія на фоне артыстычнага жыцця Нью-Йорка.
Яго палотны, таксама, як вобраз жыцця, (ён не ведаў, што рабіць з нечаканай для яго славай), бясконцыя раманы, прага наркотыкаў – абудзілі ў 80-я гады ажыятаж у прэсе. Яскравае выкананне галоўнай ролі Джэффры Райтам дапоўнена з’яўленнем у эпізодах зорак розных пакаленняў – Дэвіда Боўі (у ролі іконы кінамадэрнізма Эндзі Уорхала), Дэнніса Хоппера, Уільяма Дэфо.

Файнае кіно трэба глядзець у файнай кампаніі.
Прыходзьце!!!!

падатак на прагляд 5 тыс.