Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Чэрвень 16, 2010 | Галерэя «Ў»

18 чэрвеня ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37) пры ўдзеле грамадзкай кампаніі «Будзьма» адбудзецца культурная акцыя «Будзьма Акудовічам!», прысвечаная 60-годдзю выбітнага айчыннага мысьляра Валянціна Акудовіча.

У праграме:

- прэзэнтацыя рэтра-паштоўкі “Валянцін Акудовіч. Гармонія лёсу”

- інтэрактыўная экспазіцыя “Вершы Валянціна Акудовіча”

- Акудовіч у кіно,

- гурт “Гаротніца”.

А таксама прамовы пра Акудовіча ад Алеся Разанава, Адама Глёбуса, Сяргея Харэўскага, Уладзімера Мацкевіча, Алеся Анціпенкі і інш.

Спэцыяльна да юбілею Валянцін Акудовіч выканае свой фірмовы пэрформанс “Мяне няма”.

Вядучы – Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.

Падарункі Акудовічу вітаюцца.