Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Чэрвень 15, 2010 | Галерэя «Ў»

19 чэрвеня, 18:00 мы ладзім чарговы кінапаказ у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

http://www.ruhavik.com/yamada/

Гэтым разам глядзім японскае сямейнае анімэ «Мае суседзі Ямада». Легкая і вяселая гісторыя пра самую звычайную японскую сям’ю: бабулю, маму, тату, сына, дачку, сабаку. Сямейнае — значыць можна прыходзіць з дзецьмі.

У сустрэчы возьме удзел выкладчык японскай мовы спадар Акіра Фурасава, які распавядзе пра сучасную японскую культуру і адкажа на пытанні.

Паказ безкаштоўны, але мы будзем рады, калі вы з сабой прынясеце 2-3 тысячы і апусціце іх у адмысловы капялюш для ахвяраванняў