Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Чэрвень 10, 2010 | Галерэя «Ў»

17 чэрвеня 2010 16:00–18:00 прэс-сустрэча 2. Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!

Сустрэча пройдзе 17 чэрвеня з 16.00 да 18.00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (праспект Незалежнасцi 37а).

Тэма сустрэчы: “Справа не толька ў мове…”.

Фармат: прэс-ланч з удзелам блогераў і прадстаўнікоў СМІ. Прамы рэпартаж у дзённікі і іншыя сацыяльныя сэрвісы.

Папярэдні спіс экспертаў, якія прымуць удзел у сустрэчы:

Пётр Марцаў, галоўны рэдактар “БДГ Деловая газета”, член каардынацыйнага савету пры Адміністрацыі Прэзідэнта.

Алег Хаменка, гурт “Палац” Дзяніс Гур’еў, генеральны дырэктар групы кампаній Webcom Media®

Ігар Варашкевіч, гурт “Крама”,

Уладзімір Цэслер, мастак,

Міхаіл Дарашэвіч – кіраўнік праекта Gemius Belarus і E-belarus

Алена Макоўская – каардынатар грамадска-культурнай камапніі “Будзьма беларусамі!”

Віктар Малішэўскі, папулярны блогер, пераможца прэстыжнай еўрапейскай прэміі блогераў

Адам Глобус, пісьменнік, блогер.

Сурскі Дзмітрый, старшыня Беларускага саюза дызайнераў;

Мадэратар: Сяргей Скараход, Marketing.by.

Пытанні, якія мы прапаноўваем для абмеркавання на сустрэчы:

1. Рэклама на беларускай мове – гэта мода, даніна гісторыі, маркетынгавая “фішка” або рацыянальны і добра спрагназаваны крок?

2. Шмат хто лічыць фестываль Adnak! мерапрыемствам, дзе прафесіяналізм у рэкламе стаіць ледзь не на апошнім месцы, што арганізатары робяць памылку, змяшчаючы націск толькі на мову, што тэма рэкламы прыцягнута за вушы.

3. Ці можна сцвярджаць, што выкарыстанне у рэкламе беларускай мовы ўжо само па сабе крэатыўна? Чаго так не хапае большай часцы работ, выкананых на рускай мове?

4. Якім яшчэ шляхам можна змяніць стаўленне да беларускай мовы? Як яшчэ пашырыць сферы ўжывання беларускай мовы ў розных медыя?

5. Як з’яўляюцца на свет новыя словы, такія як “сеціва”, “запампоўка”, “адсотак”?