Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Студзень 11, 2010 | Галерэя «Ў»

Конкурс

Нямецка-беларуска-украінская суполка “Еўропа бяз межаў” і галерэя “Ў” аб’яўляюць другі конкурс куратарскіх праектаў “На шляху да сучаснага музею 2010”.

“У нас усё яшчэ будуецца музей сучаснага мастацтва. Гэта вечная ідэя. Як нябесны Іерусалім”, – менавіта гэтым сцвярджэннем беларускага мастака Андрэя Дурэйкі пачыналася аб’яуленне аб першым конкурсе куратарскіх праектаў “На шляху да сучаснага музею” http://konkurs.urban.by/, які мы правялі ў Мінску ў 2008 годзе і які аказаўся надта паспяховым: ўдзельнічаць у конкурсе зарэгістравалася больш за 60 чалавек.

Адпраўным пунктам другога конкурса паслужыла думка іншага беларускага мастака Аляксея Лунёва: “Лічу, у Мінску неабходна адрадзіць традыцыю кватэрных выстаў. Таму што зараз такая артыстычная сітуацыя ў Беларусі, што катастрафічна не хапае месца сябе праяўляць, праяўлцяь якую-небудзь артыстычную актыўнасць”.

І нягледзячы на тое, што ў аснову новага конкурса пакладзена задача, дзеля рашэння якой задумваўся першы конкурс, а менавіта – выяўленне людзей, здольных выступіць пасрэднікам у дыялозе паміж беларускім мастцтвам і гледачом, зараз у конкурса новы фармат: яго удзельнікам (грамадзянам Беларусі да 35 гадоў) прапануецца распрацаваць канцэпцыю невялікай выставы ў майстэрні мастака.

Этапы правядзення конкурса:

1. 16-18 студзеня 2010 г. правядзенне арганізацыйна-адукацыйнага семінара ў кінатэатры “Цэнтральны”. Семінар будзе уключаць абзорныя лекцыі па сучаснаму мастацтву і менеджменту праектаў. Прыблізны час правядзення семінара 10:00 – 17:00

2. 18 студзеня – 1 сакавіка 2010 г. праца канкурсантаў над праектамі пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўца, перакладчыка, ст. выкладчыка ЕГУ Ірыны Стальной.

3. Правядзенне сямі лепшых выстаў ў рамках “Тыдня сучаснага мастацтва”, якую мы плануем правесці у Мінску з 27 сакавіка па 5 красавіка 2010 года.

У якасці членаў інтэрнацыянальнага журы конкурса выступяць: Агнешка Валодзька – мастак, эсэіст, куратар Laznia Centre for Contemporary Art, Гданьск (Польша) і Лаліта Яблонскене – прафесар літоўскай мастацкай Акадэміі, галоўны куратар Літоўскай нацыянальная мастацкай галерэі (Вільнюс, Літва).

Арганізатары выстаў-фіналістаў атрымаюць па 150 у.е. на афармленне выставы і па 50 у.е. на арганізацыю суправаджальнай праграмы да яе. Куратар выставы-пераможцы будзе узнагароджаны прэміяй у памеры 500 у.е. Аўтары 6 выстаў-фіналістаў атрымаюць у якасці ўзнагароды па 200 у.е. Прэмія лепшаму валанцёну 150 у.а.

Калі Вы жадаеце арганізаваць выставу ў сваёй майстэрні, альбо прыняць удзел у якасці куратара ці валанцёра, адашліце, калі ласка, сваю заяву па адрасу e.grenzenlos@gmail.com. Апошні срок падачы заявы 15 студзеня 2010 года. Бланк заявы можна знайсці тут: http://masterskie.urban.by/2009/12/forma-dlya-registracii-na-konkurse/#more-27

Больш дэтальную інфармацыю аб конкурсе гл.: http://masterskie.urban.by/2009/12/polozhenie-o-konkurse-na-puti-k-sovremennomu-muzeyu-2010/#more-25