Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Люты 15, 2011 | Беларусь

Фотавыстава Беластоцкага, Ломжыцкага і Сувальскага рэгіёнаў “СВЯТЛОАДЧУВАЛЬНЫЯ 2010”

1 сакавіка 2011 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Народны фотаклуб “Мінск” запрашаюць на адкрыццё фотавыставы Беластоцкага, Ломжыцкага і Сувальскага рэгіёнаў  “СВЯТЛОАДЧУВАЛЬНЫЯ 2010”, якое адбудзецца ў Галерэі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14).

Сёлетняя экспазіцыя з’яўляецца аглядам індывідуальных уяўленняў пра навакольны свет. Чалавек як “своеасаблівая машына бачання” стварае свой свет праз тое, што бачыць, бо гэтая ўласцівасць чалавечай натуры вырашае мастацкую разнастайнасць і зменлівасць разумення свету і яго праблем, перакладзеных тут на прытворна матэрыяльны фатаграфічны вобраз. Гэтая адметная рыса акрэслівае своеасаблівасць і творчую сталасць аўтараў прэзентаваных фатаграфій. Уменне пераадольваць супраціўленне матэрыі і тэхнічныя абмежаванні сведчыць пра высокае майстэрства аўтараў фатаграфій.

Дзякуючы гэтаму, у фатаграфіях значна больш відаць разуменне нашага свету. З’яўляюцца новыя выявы рэчаў, і звычайныя падзеі паказваюць незвычайную простую праўду, святло адкрывае невядомыя прасторы, дзякуючы якім “змястоўная” рэчаіснасць пачынае непрыкметна страчваць свой матэрыяльны памер. Наш навакольны свет застаецца пазбаўлены гэтых “звычайных рэчаў”, бо кожная з іх, калі яе заўважыць фатограф, можа ператварыцца ў штосьці зусім іншае і страціць атрыбуты “матэрыяльнасці”, можа стаць акцёрам ў спектаклі, тэмай якога ўжо не з’яўляецца сама рэчаіснасць, а толькі яе цень, акрэслены святлом, і гэты цень выяўляе яе праўдзівую і зайздросна схаваную душу.

Фатаграфія з’яўляецца вынікам своеасаблівага дыялогу фатографа з рэчаіснасцю, якую ён не мусіць ухваляць, але ніколі не ставіцца да яе абыякава, бо яна ўжо заўважана і , урэшце, запісана ў канчатковым вобразе, які ўпарадковае або ўскладняе разуменне свету і чалавека, бо “фатаграфія ніколі не з’яўляеццца вернай, але яна заўсёды ператвараючая”, - як сказаў Франсуа Сулаж  (“Эстэтыка фатаграфіі”).
Збігнеў Цібароўскі

Польскі Інстытут у Мінску
Мінск, вул. Валадарскага, 6
(017) 200 63 78, 200 95 81
www.instpol.by

Народны фотаклуб “Мінск”
Мінск, вул. Казлова, 2
(029) 675 78 01