Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Люты 15, 2011 | Беларусь

Прэм'ерны спектакль "Пан міністар" Ф. Аляхновіча

Прэм'ерны спектакль "Пан міністар" Ф. Аляхновіча, што адбудзецца 5 і 6 сакавіка на сцэне Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5) -
"4 цікавыя факты аб надыходзячай прэм'еры!"

1. П'еса Ф. Аляхновіча "Пан міністар" напісана ў 1922 г. адначасова са славутымі "Тутэйшымі" Я. Купалы. Абодва творы шмат у чым перагукваюцца, і “Пан міністар” не саступае “Тутэйшым” па вастрыні праблематыкі. У цэнтры ўвагі п’есы – нацыянальнае адраджэнне, барацьба "тутэйшых" з нацыянальна свядомымі. І ўсё гэта разгортваецца на фоне камічных палюбоўных інтрыг у лепшых традыцыях Ж.-Б. Мальера.

2. Першапачаткова драматург прымеркаваў стварэнне п'есы да выбараў дэпутатаў у польскі Сойм (тады Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польскай рэспублікі). Задачай аўтара было высмеяць тых “дзеячоў”, якія, імкнучыся да ўлады, выдавалі сябе за шчырых беларусаў, але, на самай справе, прытрымліваліся абсалютна супрацьлеглых поглядаў.

 

3. У 1940-х гг., падчас нямецкай акупацыі Беларусі, “Пан міністар” ішоў у Мінскім гарадскім тэатры і карыстаўся вялікім поспехам у гараджан. 22 чэрвеня 1943 г. на вячэрнім паказе імпрэзы быў здзейснены няўдалы замах на гаўляйтэра В. Кубэ.

4. У розныя часы спектакль “Пан міністар” ішоў у тэатрах Маладзечна, Слоніма, Баранавічаў. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ўпершыню за апошнія 50 гадоў пакажа “Пана міністра” на вялікай сталічнай сцэне.

Нагадваем, што прэм'ера імпрэзы "Пан міністар"адбудзецца 5 і 6 сакавіка 2011 года а 19-ай гадзіне на сцэне Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5).