Персанальная выстаўка каліграфіі Лі Цзо (Кітай)

3-га лютага 2012 г. а 16-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, кальцавы калідор, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі каліграфіі Лі Цзо (Кітай).
На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 каліграфічных аркушаў аўтара з яго ж арыгінальнымі тэкстамі. Гэта кітайскія вершы Цэ Іе – творы, невялікія па памеры, але багатыя па змесце. Яны напісаны вершаванымі радкамі паводле старажытнай традыцыі. Па-кітайску такія творы называюцца парным надпісам.
Лі Цзо працуе выкладчыкам кітайскай мовы на факультэце міжнародных адносін БДУ. Ён з дзяцінства цікавіўся каліграфіяй. Шмат гадоў вучыўся ў майстра Лю Бао-гуана паводле Іанскай школы. На ўсекітайскіх конкурсах каліграфічныя творы Лі Цзо двойчы былі адзначаны залатой узнагародай, тройчы – срэбнай.
Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі і Інстытута Канфуцыя. Спадзяёмся, што яна абудзіць у наведвальнікаў цікавасць да кітайскай культуры і мастацтва кітайскай каліграфіі!
Выстаўка будзе працаваць да 3 сакавіка 2012 г.
Кантактныя тэлефоны: 293 28 33, 293 27 66.















