Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Чэрвень 18, 2014 | Свет

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць павільён на ARTVILNIUS’14

З 18 па 21 чэрвеня  ў Вільні адбудзецца 5-ты міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва ARTVILNIUS

 у гэтым годзе прысвечаны фатаграфіі 

Павільён Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Беларусь) прадставіць двух аўтараў — Ігара Саўчанка (серыя “Унікаты”) і Андрэя Лянкевіча (серыя “Фальшывыя жывёлы”). Прадстаўнікі розных генерацый, Ігар Саўчанка і Андрэй Лянкевіч на сённяшні дзень з’яўляюцца аднымі з самых яскравых прадстаўнікоў сучаснай беларускай фатаграфіі як на радзіме, так і за мяжой. Падчас кірмашу адбудуцца прэзентацыі — “Беларуская фатаграфія: да ХХІ пасля” (Т.Арцімовіч) і кніг-каталогаў “BY_NOW.  ContemporaryphotographyfromBelarus”  i  “Паганства” (А.Лянкевіч). Куратарка павільёна — Валянціна Кісялёва.

Ігар Саўчанкана радзіўся ў Мінску ў 1962 годзе. З канца 1980-х займаецца фатаграфіяй. У 1991 годзе атрымлівае Прэмію Кодак-Патэ на Міжнародным салоне фатаграфіі ў Рояне (Францыя). Акрамя фатаграфіі піша тэксты і прозу. З 1998 па 2005 гады стварае шэраг праектаў на базе тэкстаў і змяшанай тэхнікі. Фатаграфіі Ігара Саўчанкі знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях многіх краін, у тым ліку Дзяржаўным Рускім Музеі (Санкт-Пецярбург), Brandts Museet for Fotokunst (Адэнсе, Данія), Fotografiska Museet — Moderna Museet (Стакгольм, Швецыя), Fotomuseum München (Мюнхен, Германія), KIASMA — Museum of Contemporary Art (Хельсінкі, Фінляндыя), Museum of Fine Arts (Хьюстан, штат Тэхас, ЗША).

Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў Гародні ў 1981 годзе. У 2005 годзе скончыў праграму “World Press Photo” ў Каўказскім мэдыяінстытуце ў Ерэване. У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям “Паганства” (праект увайшоў у 10-ку фіналістаў Magnum Expression Award). У 2009 годзе Андрэй артрымаў гран-пры ў Польскім конкурсе фатаграфіі, прысвечаным 170-годьдзю фатаграфіі. У 2011 г. атрымаў 6 узнагарод у Belarus Press Photo. Меў каля 50 выставаў у Беларусі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Нарвегіі, Швецыі і інш. Куратар праекта “BY_NOW”, вынікамі якога стала аднаіменная выстава і каталог (2013).

 

У ARTVILNIUS Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” бярэ ўдзел з 2009 года. У 2011 годзе з праектам “Яна не можа сказаць НЕБА” атрымала ўзнагароду “Найлепшая замежная галерэя”.

 

Будзем рады бачыць Вас на нашым павільёне 5.27

18 і 19 чэрвеня 11:30 – 20:00

20 чэрвеня 12:00 – 21:00

21 чэрвеня 11:30 – 17:00

Цэнтр “LITEXPO”, Vilnius, Laisvespr., 5

www.artvilnius.com