Рубрыкi Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Навіны
Верасень 08, 2014 | Беларусь

Лекцыя Томаса Бона "Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца"

“Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы”,

“Еўрапейскі міжкультурны фестываль”

 пры падтрымцы Пасольства Германіі

8 верасня (панядзелак), 18:30

Запрашаем на публічную лекцыю Томаса Бона

Арт-прастора  «ЦЭХ»

 (пр. Незалежнасці,  58,  к. 6)

У 2006 годзе ў выдавецтве "Suhrkamp" пабачыла свет кішэнная кніга з незвычайнай назвай – "Minsk. Sonnenstadt der Träume" ("Мінск. Сонечны горад  сноў", аўтар – Артур Клінаў), якая для мяне ў пэўным сэнсе была адкрыццём. Да гэтага моманту я ўжо скончыў пісаць дысертацыю пра развіццё сталіцы БССР пасля Другой сусветнай вайны. Мой Мінск – гэта, шчыра кажучы і на мой вялікі жаль, адно толькі свет, адлюстраваны ў архівах. У звязку з гэтым я, аднак, прэтэндую на тое, што я быў першым нямецкім даследчыкам, які прасеяў савецкае дакументальнае смецце з належнай стараннасцю. Але ж наколькі цікава было даведацца, што беларускія пАРТызаны зноў актывізаваліся! Магчыма, варта было б разам паразважаць пра спадчыну «сацыялістычнага горада» і наступствы савецкай мадэрнізацыі. Тым часам я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя (Umweltgeschichte, Environmental history) у дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія граюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот. Каб пашырыць інфармацыю пра маю кнігу, якія выйшла ў Нямеччыне ў 2008 годзе пад назвай "Minsk – Musterstadt des Sozialismus" ("Мінск – узорны горад сацыялізму") і ў Расіі ў 2013-м пад назвай "Минский феномен", але якая яшчэ мала вядомая ў сталіцы Беларусі, я хацеў бы агучыць некалькі каментароў да "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца" Артура Клінава.

Пра лектара

Томас Бон– гісторык, раварыст і аматар футболу. З 2009 года працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ва Універсітэце імя Юстуса Лібіга ў Гісэне (Нямеччына). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года" (Russische Geschichtswissenschaft von 1880 bis 1905. Köln: Böhlau Verlag, 1998; Санкт-Петербург: Олеариус Пресс, 2005) у Гамбургскім універсітэце, а ў 2004 годзе – доктарскую дысертацыю на тэму "Мінск – узорны горад сацыялізму" (Minsk – Musterstadt des Sozialismus. Köln: Böhlau Verlag, 2004; Москва: РОССПЭН, 2013) ва Універсітэце Ены. Даследчы праект, якім Бон займаецца цяпер, носіць назву "Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы".

Мова лекцыі: руская

 

Уваход вольны!