Рубрыкi Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Навіны
Люты 20, 2016 | Галерэя «Ў»

Сустрэча і гутарка пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды)

[for English version scroll down]

20 лютага а 18-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацва “Ў” запрашае на сустрэчу і гутарку пра мастацкія праекты дуэта Topp&Dubio (Нідэрланды) 

Topp & Dubio – міждысцыплінарны мастацкі дуэт, які жыве і працуе ў Гаазе. Topp &Dubio вывучае і рупліва даследуе чаго каштуе рэальнасць. Іх адпраўны пункт - цікаўнасць і прага даследаваць паралельныя сусветы. Іх праекты па-майстэрску працуюць з фактамі і выдумкай, з пошукамі сэнсу, канцэпцыямі мастацтва і штодзённым жыццём, асабістымі і грамадскімі назіраннямі, а таксама калектыўнай працай, гісторыяй і дакументацыяй, рамантыкай прыдумвання і абсурднасцю рэчаіснасці. Topp&Dubio робяць публічныя незапланаваныя выступы, прасторавыя інсталяцыі, выставы, фільмы, інтэрактыўныя праекты, кнігі і разнастайныя віды аўдыёвізуальнай дакументацыі.

У галерэі “Ў” Topp&Dubio распавядуць пра свае аб’екты і метады працы ў спалучэнні з аўдыёвізуальнай прэзентацыяй.

Topp&Dubio дэманстравалі свае працы ў Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Амане, Інданэзіі, Сінгапуры, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Украіне.

Чакаем вас на сустрэчы з арт-дуэтам Topp&Dubio у суботу, 20 лютага, а 18-й гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Уваход вольны

____________________________________________________

20.02.2016, 6 p.m.

Ў gallery of contemporary art

Meeting and artistic talks with Topp & Dubio (the Netherlands)

Topp & Dubio is a multidisciplinary artist duo who live and work in The Hague, The Netherlands.

Topp & Dubio study and scrutinize the value of reality from a conceptual starting point, often arising from curiosity and a desire to explore parallel worlds. Their projects flawlessly deal with fact and fiction, the search for meaning, the concept of art and daily life, the personal and the public, observation and participation, history and documentation, the romance of imagination and the absurdity of reality. Topp & Dubio do public interventions, exhibitions, site-specific installations, movies, audience-interaction, books and all sorts of (audiovisual) documentation.

At Y Gallery, Topp & Dubio will provide insight in their working methods and objectives with an audiovisual presentation.

Topp & Dubio have shown their work in The Netherlands, Belgium, Germany, United Kingdom, France, Italy, Greece, Spain, Portugal, Oman, Indonesia, Singapore, Brazil, United States, Canada, Romania, Poland, Latvia, Russia and Ukraine.