Распечатано: 21.10.2019 06:04:38
http://ygallery.by/news/0010237/

Лекцыя Джорджа Кэры "Як Беларусь можа выкарыстоўваць патэнцыял сферы культуры і крэатыўных індустрый?"Красавік 19, 2016 | Беларусь

19 красавіка (аўторак) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з праграмай «Культура і Крэатыўнасць» адбудзецца лекцыя Джорджа Кэры

«Як Беларусь можа выкарыстоўваць патэнцыял сферы культуры і крэатыўных індустрый?»

У шэрагу краін Еўропы ўяўленні пра тое, што такое культура, радыкальна змяніліся за апошнія дваццаць гадоў. Ці зрабілася новае разуменне культуры актуальным і для Беларусі, ці ёсць адрозненні паміж агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі і тым, як у Беларусі бачаць культуру? І калі адрозненні ёсць, ці істотныя яны і які ўплыў аказваюць на беларускі эканамічны, сацыяльны і гуманітарны патэнцыял і развіццё?

У лекцыі асноўная ўвага будзе надавацца важнасці выкарыстання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу сферы культуры і крэатыўных індустрый для Беларусі.

Брытанскі рэжысёр Джордж Кэры раскажа пра гэта, а таксама пра свой досвед працы ў медыяасяроддзі Вялікабрытаніі. Пасля выступу адбудуцца дыскусія і абмен думкамі аб прагнозе развіцця культуры ў сучасным грамадстве і спосабах спрыяння яе развіццю.

Мадэратар дыскусіі – Дзмітры Карэнка, кіраўнік праекта «Беларуская медыяшкола»

Пра лектара:

Джордж Кэры (George Carey) – брытанскі рэжысёр дакументальнага кіно і тэлевізійны журналіст.  Да 1988 г. ён працаваў на BBC, дзе быў стваральнікам і рэдактарам праграмы “Newsnight” і рэдактарам праграмы “Panorama”, якія ёсць галоўнымі праграмамі пра бягучыя падзеі на тэлеканалах BBC.

Ён таксама працаваў над шматлікімі дакументальнымі фільмамі, звязанымі з Усходняй Еўропай (напрыклад, фільм пра тэракт на Дуброўцы «Тэрор у Маскве»), і мастацкімі фільмамі (напрыклад, азербайджанска-грузінская гісторыя кахання «Алі і Ніно»).

Як вядучы тэлевізійны прадзюсар і рэжысёр Джордж Кэры распрацаваў сотні праграм у розных жанрах. Цяпер ён здымае і прадзюсуе шматсерыйны фільм пра міжнароднае мастацтва.

Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую.

ваход вольны! 

Прастора «Хто такі Джон Голт?»

(вул. Шорная, 20, помяшканне 1H)