Рубрыкi Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Навіны
Ліпень 21, 2016 | Галерэя «Ў»

Прэзентацыя брашуры "Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння"

21 ліпеня а 19-ай гадзіне

Прэзентацыя брашуры "Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння"

У апошнія гады нарастае цікавасць да нядаўняй ЛГБТ-гісторыі ў краінах Усходняй Еўропы. З аднаго боку, яна выклікана неабходнасцю ізноў і ізноў даказваць відавочнае: аднаполая сэксуальнасць з’яўляецца ў нашым рэгіёне не нейкім “імпартам з Захаду”, а існавала здаўна, як і ў кожным іншым грамадстве. З іншага боку, зараджэнне і развіццё ЛГБТ-супольнасці выклікае цікавасць прадстаўнікоў гэтай супольнасці да “сваёй” гісторыі, культуры, іншых спосабаў канструявання калектыўнай ідэнтычнасці. З пункту гледжання (прагрэсіўных) акадэмічных колаў, гісторыя (гома)сэксуальнасці – надзвычай цікавы сюжэт, па якім можна прасачыць і ўзровень аўтаноміі медыцыны і юрыспрудэнцыі, і агульны ўзровень талерантнасці ў грамадстве, і проста зірнуць на ўсё той жа “рэальны сацыялізм” 1960-1980-х гадоў з зусім іншага пункту гледжання.

Прэзентацыю правядзе аўтар брашуры Уладзімір Валодзін.