Распечатано: 23.07.2017 03:57:24
http://ygallery.by/news/0010940/

Кінапаказ фільма “Ігар Савіцкі. Пустыня забароненага мастацтва”Верасень 27, 2016 | Галерэя «Ў»

27 верасня, 19.00

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Кінапаказ фільма “Ігар Савіцкі. Пустыня забароненага мастацтва”

Еўразійская творчая гільдыя (Лондан) служыць пляцоўкай для з’яднання творчых людзей з усяго свету. З дапамогай Гільдыі пісьменнікі, паэты, мастакі, ілюстратары, музыканты і рэжысёры знаходзяць новыя кантакты і новыя магчымасці для развіцця сваёй творчай дзейнасці, а часам нават спрабуюць рэалізаваць сябе ў іншых сферах.

Цяпер каманда прыехала ў Мінск і хоча расказаць пра сябе, пазнаёміцца з прадстаўнікамі культуры і мастацтва Беларусі, а таксама правесці шэраз імпрэз.

Фільм “Ігар Савіцкі. Пустыня забароненага мастацтва” прысвечаны знакамітаму мастаку, калекцыянеру і археолагу, які стварыў найбуйнейшы музей рускага авангарду. Дакументальны фільм “Пустыня забароненага мастацтва”, выпушчаны амерыканскімі кінематаграфістамі, распавядае незвычайную гісторыю пра тое, як пры савецкай уладзе, падчас рэпрэсій, была створана ўнікальная, але адпрэчаная ўладай скарбніца мастацтва, , якое не адпавядала ідэалагічным патрабаванням сацыялістычнага рэалізму. Фактычна Савіцкі абводзіў вакол пальца мясцовых савецкіх начальнікаў, калі замест дазволеных цэнзурай вырабаў ён набываў творы мастакоў першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя ў іх удоў і дзяцей, вышукваў у дзяржаўных запасніках-складах забароненыя і даўно забытыя карціны. А потым ён літэральна на сабе звозіў іх у створаны ім музей у “богам забытай” каракалпацкай пустыні. Такім чынам, Савіцкі здолеў сабраць калекцыю амаль з 40 тысяч твораў.

Усе інтэрв’ю з членамі сем’яў мастакоў, з мастацтвазнаўцамі і працаўнікамі музеяў у дакументальным фільме “Пустыня забароненага мастацтва” на рускай мове і суправаджаюцца ангельскімі субтытрамі. Апавяданне пра музей ілюструюць рэдкія кадры кінахронікі сталінскага часу. І толькі з пачаткам Незалежнасці подзвіг Савіцкага быў ацэнены, а Каракалпацкі дзяржаўны музей мастацтва стаў звацца музеем імя Савіцкага.