Распечатано: 23.04.2018 03:00:29
http://ygallery.by/news/0011015/
3 лістапада - Тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”
3 лістапада (чацвер) – Урачыстае адкрыццё “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў” і тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З удзелам дыпламатычнага корпуса, перакладчыц Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Марыны Казлоўскай, а таксама актораў Купалаўскага тэатру.
Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.
Уваход – вольны
Паэтычныя чытанні, гутаркі з польскімі літаратарамі і журналістамі ды іх беларускімі перакладчыкамі, тэатралізаваная прэзентацыя рамана, канцэрт рок-гурта… Усё гэта – традыцыйны, ужо пяты па ліку, “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў”, які пройдзе ў лістападзе 2016 году ў Мінску.