Распечатано: 25.11.2017 04:50:41
http://ygallery.by/news/0011457/

Дыскусія "Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння"Студзень 16, 2017 | Беларусь

16 студзеня, 19-00

Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)

Дыскусія "Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння"

У траўні 2015 года "pARTisan" зладзіў выставу "Мінск. Нонканфармізм 1980-х", на якой былі прадстаўленая ўнікальная фотадакументацыя жыцця неафіцыйнай мастацкай сцэны часоў перабудовы. Зараз у "Калекцыі Партызана" рыхтуецца адмысловае выданне з матэрыяламі выставы і тымі архівамі, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю. Адмыслова да гэтай падзеі мы вырашылі правесці сустрэчу, прысвечаную тактыкам мастацкага супраціву ў тыя часы і сёння.

Ці магчыма казаць пра феномен мастацкага нонканфармізму на беларускай глебе ў часы перабудовы? Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі і якія мэты перад сабой ставілі? Што ўяўляе сабой мастацтва супраціву сёння? Каму альбо чаму (не)падпарадкоўваюцца сучасныя мастакі і мастачкі?

Паразважаць над гэтымі пытаннямі мы запрасілі мастацкую актывістку Вікторыю Біран, пісьменніка і мастака Адама Глобуса, гісторыка Аляксея Братачкіна і мастака Аляксея Талстова.

Мадэратарка Таня Арцімовіч

Уваход вольны!